УНІАН упаўнаважаны з'явіцца. 21.by

УНІАН упаўнаважаны з'явіцца

20.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адна з самых вядомых украінскіх медыя-структур, УНІАН (Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін), цяпер "прапісалася" і ў Беларусі. Карпункт у Мінску стаў чацвёртым прадстаўніцтвам за мяжой пасля аналагічных у Польшчы, Бельгіі ды Расіі. Выбар невыпадковы:

— Украінскія выданні, якія працуюць у прыгранічнай сферы, ды і тыя, што дзейнічаюць у Кіеве, маюць патрэбу ў інфармацыі з Беларусі, — тлумачыць генеральны дырэктар УНІАН Алег НАЛІВАЙКА.

Маўляў, натуральна гэта, калі людзей у першую чаргу цікавіць тое, што адбываецца ў суседа. Цяжка не пагадзіцца. Раней на попыт знаходзілася прапанова хіба што расійскіх ды польскіх інфармагенцтваў, але ва УНІАН перакананы, што беларусы і ўкраінцы разумеюць адно аднаго і без пасрэднікаў. Таму атрымліваць звесткі пра суседа праз расійскія і польскія крыніцы, маўляў, нелагічна.

Спадар Налівайка прызнаўся, што інфармацыю пра тэракт у мінскім метро ва Украіне ўспрынялі блізка да сэрца — як бяду сваяка, суседа.

— Інфармацыйны мост павінен быць прамым, — рэзюмуе дырэктар.

Тым больш што і фізічна дабірацца зусім недалёка — амаль што рукой падаць! Украінцы разлічваюць таксама паглыбіць супрацоўніцтва з Беларускім саюзам журналістаў. У планах нават арганізаваць прэс-туры кіраўнікоў абласных, раённых газет, якія працуюць у памежных з Беларуссю зонах, а таксама кіеўскіх выданняў. Глядзіш, і атрымаецца ўстанавіць прамыя кантакты.

Ала МАЧАЛАВА.

Утворанае ў 1993 годзе Саюзам журналістаў, Саюзам юрыстаў Украіны і прыватным медыя-холдынгам Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін, насамрэч, не мае ніякай долі дзяржавы ў сваёй структуры, як і аніякага бюджэтнага фінансавання. У штаце працуе каля 100 журналістаў. Сайт агенцтва можа пахваліцца 150 тыс. наведнікаў штодня. Інфармацыяй УНІАН карыстаюцца больш як пяць сотняў медыя, сярод якіх — сусветна вядомыя "Рэйтар" ды "Асашыйэтэд Прэс".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з самых вядомых украінскіх медыя-структур, УНІАН (Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін), цяпер "прапісалася" і ў Беларусі. Карпункт у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика