Цыгарэты зноў падаражэлі
21.09.2011
—
Новости Общества
|
Апошнім часам для курцоў пачала спраўджвацца прыкмета: калі з паліц у крамах, камерцыйных кіёсках знікаюць тытунёвыя вырабы ці іх асартымент значна змяншаецца, значыць, неўзабаве зноў будзе павелічэнне цаны на гэтыя вырабы. З аднаго боку, пра тое, што такое павялічэнне будзе (прычым двойчы — у верасні і кастрычніку) было вядома даўно. Аднак прайшло 20 дзён верасня, перш чым з'явілася адпаведная пастанова Міністэрства эканомікі. Між тым, асартымент цыгарэт пэўных марак, найбольш папулярных у курцоў, збяднеў (а часам і ўвогуле знікаў) у сталіцы цягам апошніх тыдняў. У камерцыйныя крамы пад Мінскам іх увогуле не завозілі прыкладна месяц: увогуле ніякіх... З 20 верасня цэны на цыгарэты павялічаны, прычым як на айчынную прадукцыю, так і замежную. На асобныя маркі павялічэнне склала больш за 40 працэнтаў. Напрыклад, "Luсkу Strіkе" падаражэў на 41 працэнт і цяпер каштуе ў гандлі 5,5 тысячы рублёў. "Раll Mаll" зараз прадаецца па 4,5 тысячы рублёў за пачак — як і "Mоntе Саrlо" (у абодвух выпадках рост склаў 28,6 працэнта). "Саmеl" цяпер можна набыць за 6,8 тысячы рублёў (павелічэнне на 36 працэнтаў). Пачак цыгарэт маркі "Wіnstаn" абыдзецца ў 5,5 тысячы рублёў (рост на 41 працэнт), "Wеst" — 4,8 тысячы рублёў (павялічэнне на 33,3 працэнта). З іншага боку, трэба заўважыць, што цэны на некаторыя маркі цыгарэт зварухнуліся значна менш. Гаворка пра тытунёвыя вырабы замежнай вытворчасці, якія і дагэтуль былі не таннымі. Напрыклад, "Sоbrаnіе" "падрасло" толькі на 8,8 працэнта — да 18,5 тысячы рублёў за пачак. "Dаvіdоff" цяпер каштуе 10,7 тысячы рублёў за пачак (рост на 12,6 працэнта), "Dunhіll" — 12 тысяч (павелічэнне на 20 працэнтаў), "Vоguе" — 11 тысяч рублёў (рост на 10 працэнтаў). Застаецца толькі дадаць, што апошні раз цэны на тытунёвыя вырабы павялічваліся ў чэрвені, калі рост склаў ад 0,7 да 90 працэнтаў. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам для курцоў пачала спраўджвацца прыкмета: калі з паліц у крамах, камерцыйных кіёсках знікаюць тытунёвыя вырабы ці іх асартымент значна змяншаецца,... |
|