"Пакінула б машыну, але вельмі ад яе залежу...". 21.by

"Пакінула б машыну, але вельмі ад яе залежу..."

21.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета 22 верасня мінскім кіроўцам у чацвёрты раз прапануюць пакінуць свае аўтамабілі дома і паехаць на працу, у краму ці да любімай цешчы на грамадскім транспарце. Адміністрацыя горада вырашыла зноў падтрымаць Міжнародны дзень без аўтамабіля. Праезд будзе бясплатным, калі прад'явіць пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарт на аўтамабіль.

Акрамя таго, на працягу 20-23 верасня на буйных АЗС Мінска будуць правяраць якасць аўтамабільнага паліва на адпаведнасць тэхрэгламенту і вызначаць наяўнасць свінцу і серы. Паводле інфармацыі Мінпрыроды, толькі за адзін дзень 22 верасня, калі людзі адмаўляюцца ад машын, у Мінску прадухіляецца выкід у атмасферу каля 100 тон шкодных рэчываў.

Ці адмовіцеся вы на адзін дзень ад аўто за кошт бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце?

Леанід Паўлавіч, сантэхнік:

— Усё роўна прыйдзецца ехаць, бо збіраюся за горад, а ў гэтым выпадку карыстацца грамадскім транспартам нязручна. Але я лічу, што гэта вельмі карысна. Толькі трэба не адзін раз на год адмаўляцца ад машын, а перакрываць цалкам увесь праспект разы два на тыдзень. Над праспектам жа кожны вечар смог стаіць.

Юлія Сярэдзіч, студэнтка БДУ:

— Я вельмі добра да гэтага стаўлюся. Таму што зараз у Мінску машын вельмі шмат. Гэта, зразумела, забруджвае горад. Акцыю падтрымаю, бо не хачу заставацца ў баку ад праблем, якія яна намагаецца вырашыць.

Аляксандр Старавойтаў, ваенны лётчык на пенсіі:

— Лёгка. Не ведаю, ці карысна гэта, але я гатовы падтрымаць акцыю. Хлусіць не буду, спакусіўся бы на бясплатны праезд.

Алег Часцікоў, кіроўца:

— У прынцыпе, падтрымліваю. Але калі мне будзе патрэбна ў гэты дзень ехаць у рэйс, то, зразумела, я паеду на машыне. Аднак гэта добрая традыцыя. Я лічу, што той, хто неабыякава ставіцца да экалагічнага стану горада, акцыю падтрымае.

Марына, спецыяліст па забеспячэнні:

— Я не ўпэўнена, што ўлады горада забяспечаць дастатковую колькасць дадатковых аўтобусаў,тралейбусаў, трамваяў. Калі многія спозняцца на працу, нават экалагічны стан, які палепшыўся, не выратуе настрой. Сама ў акцыі ўдзельнічаць не змагу, бо вельмі залежу ад машыны, увесь дзень перамяшчаюся па горадзе. Працавала б у офісе, куды толькі прыехаць, а вечарам — дадому, можа, і згадзілася б на эксперымент.

Ганна ГАРУСТОВІЧ,

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета 22 верасня мінскім кіроўцам у чацвёрты раз прапануюць пакінуць свае аўтамабілі дома і паехаць на працу, у краму ці да любімай цешчы на грамадскім транспарце....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика