"Будуць змяненні — з'явіцца і нагода вярнуцца да тэмы адраснай сацыяльнай дапамогі..."
21.09.2011
—
Новости Общества
|
Аляксандр Антонавіч Вашкевіч з вёскі Пасадзец Лагойскага раёна да нядаўняга часу працаваў акампаніятарам у сельскім клубе. А яго жонка ўзначальвала гэтую ж установу культуры. А потым сямейную пару адначасова скарацілі. Апошнім працоўным днём для сужэнцаў стала 31 жніўня. У рэдакцыю Аляксандр Антонавіч патэлефанаваў з наступным пытаннем: ці могуць яны з жонкай, улічваючы дату свайго скарачэння, разлічваць на атрыманне адраснай сацыяльнай дапамогі ў памеры 500 тысяч рублёў, выплата якой, як паведамлялася, павінна быць праведзена для бюджэтнікаў, што працавалі ў такіх арганізацыях і ўстановах па стане на 1 верасня? Карыстаючыся выпадкам, суразмоўца задаў і пытанне наконт закрытага клуба. У прыватнасці, зазначыў, што пасля таго як няпоўнагадовых перасталі пускаць на дыскатэкі, колькасць наведнікаў клуба сапраўды скарацілася. Аднак, з іншага боку, на працягу лета клуб на 117 працэнтаў выканаў гадавы план. Капітальны рамонт будынка быў зроблены восем гадоў таму. Як зазначыў Аляксандр Антонавіч, клуб яны ацяплялі самастойна. У "сухой рэшце" заставалася пытанне: ці так ужо трэба было закрываць гэты ачаг культуры ў вёсцы? Можа, ёсць шанц яго "адваяваць"? Каб даць адказы на пытанні чытача, мы патэлефанавалі намесніку старшыні Лагойскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Галіне ДРАГУНОВАЙ. Высветлілася, што наш заяўнік ужо быў на прыёме ў Галіны Васільеўны. — Што датычыцца пытання Аляксандра Антонавіча пра выплату адраснай сацыяльнай дапамогі, мы можам кіравацца толькі той датай, якая ўказана ва Указе кіраўніка дзяржавы. А там яна пазначана — па стане на 1 верасня. Калі з'явяцца нейкія дапаўненні ці змяненні, магчыма, будзе нагода вярнуцца зноў да гэтага пытання. Пакуль жа, на жаль, такіх падстаў няма, — зазначыла Галіна Васільеўна. Пра закрыццё клуба суразмоўца сказала, што гэта "вымушаная мера, улічваючы сітуацыю ў эканоміцы". Пасадзец — адна з самых аддаленых вёсак, яна не вельмі шматлюдная. Да таго тут жа была закрыта школа, і цяпер дзетак-школьнікаў возяць аўтобусам да Крайска — гэта недзе каля дзесяці кіламетраў ад названай вышэй вёскі. Дарэчы, усе настаўнікі пасля закрыцця навучальнай установы былі працаўладкаваныя. — Пасля скарачэння мы прапаноўвалі варыянты працаўладкавання і для Аляксандра Антонавіча. Аднак яго яны пакуль не задаволілі — у прыватнасці, ён адмовіўся ад месца ў вёсцы Зарэчча. Аднак ён і сам чалавек актыўны, і мы пытанне па-ранейшаму трымаем на кантролі. Спадзяюся, здолеем дапамагчы яму працаўладкавацца, — сказала Галіна Васільеўна. А вяртаючыся да тэмы самога клуба, яна адзначыла, што няма магчымасці яго ўтрымліваць. Адказваючы на пытанне пра яго далейшы лёс, паведаміла, што будынак будзе выстаўлены на продаж. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Антонавіч Вашкевіч з вёскі Пасадзец Лагойскага раёна да нядаўняга часу працаваў акампаніятарам у сельскім клубе. А яго жонка ўзначальвала гэтую ж... |
|