Пра стаж і заробак — оnlіnе
21.09.2011
—
Новости Общества
|
Стаж і заробак — два параметры, якія ў найбольшай ступені ўплываюць на памер пенсіі, таму пытанні аб іх вылічэнні актуальныя не толькі для пенсіянераў, але і грамадзян працаздольнага ўзросту, якія задумваюцца аб сваёй будучыні, а таксама для працадаўцаў, паколькі ў іх абавязкі ўваходзяць пытанні афармлення і прадастаўлення дакументаў, неабходных для прызначэння пенсій. <І>22 верасня з 14.00 да 15.30 падчас оnlіnе-канферэнцыі, арганізаванай Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, можна будзе атрымаць кваліфікаваную кансультацыю па пытаннях, якія тычацца парадку пацвярджэння і вылічэння працоўнага стажу, вызначэння і пацвярджэння заробку пры прызначэнні пенсій. У мерапрыемстве возьме ўдзел намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валянціна Вікенц'еўна КАРАЛЁВА, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Ларыса Міхайлаўна ЯШКОВА, начальнік аддзела пенсійнага заканадаўства Алена Васільеўна ГОМАРАВА, начальнік аддзела развіцця пенсійнай сістэмы Таццяна Аляксандраўна ПАГОНЫШАВА, начальнік аддзела арганізацыі пенсійнага забеспячэння Ніна Міхайлаўна ЛУЗІНА. Пытанні ў рэжыме рэальнага часу ўдзельнікам канферэнцыі можна задаць, наведаўшы сайт міністэрства www.mіntrud.gоv.bу. у раздзеле "Інтэрактыўныя прэс-канферэнцыі". Папярэднія пытанні прымаюцца па факсе: (017) 306-38-84 (з паметкай "оnlіnе-марафон"), па е-mаіl рrеss@mіntrud.gоv.bу і на сайце міністэрства. Арганізатары звяртаюць увагу, што фармат гэтага мерапрыемства не прадугледжвае адказаў на пытанні і разгляд прыватных сітуацый, па якіх патрабуецца вывучэнне дадатковых дакументаў. З такімі пытаннямі варта звяртацца непасрэдна ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства. Інга МІНДАЛЁВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаж і заробак — два параметры, якія ў найбольшай ступені ўплываюць на памер пенсіі, таму пытанні аб іх вылічэнні актуальныя не толькі для пенсіянераў, але і...
|
|