Замест старога інтэрната.... 21.by

Замест старога інтэрната...

21.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сучасны шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны комплекс з гасцініцай з'явіцца ў Мінску на праспекце Пераможцаў. Ён будзе ўзведзены на тым месцы, дзе цяпер размяшчаецца стары інтэрнат БДУ. Адпаведны інвестыцыйны дагавор падпісаны напярэдадні ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт агенцтва "Мінск—Навіны". Подпісы пад дакументам паставілі старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька і давераная асоба кампаніі з абмежаванай адказнасцю Gаllеrіа Соnсерt Blr Lіmіtеd Джонсан Пітэр Эрлінг.

— Спадзяюся, праект будзе ўнікальны не толькі для вашага цудоўнага горада, але і для Еўропы. Такіх вялікіх гандлёвых комплексаў у спалучэнні з гасцініцай у Еўропе не так ужо шмат. Мы зробім усё магчымае, каб мінчане і жыхары Беларусі ганарыліся пабудаваным аб'ектам, — адзначыў на цырымоніі падпісання дагавора Джонсан Пітэр Эрлінг. Аб'ект будзе ўключаць у сябе 7-павярховы гандлёва-забаўляльны цэнтр агульнай плошчай каля 70 тыс. кв. м з паркінгам для наведвальнікаў на больш чым 1350 парковачных месцаў, 10-павярховы гасцінічны комплекс агульнай плошчай арыенціровачна 26 тыс. кв. м з больш чым 300 нумарамі, канферэнц-заламі, SРА-цэнтрам. Агульны аб'ём інвестыцый у будаўніцтва комплексу складзе больш за 150 млн долараў.

— У новым комплексе будуць прадстаўлены фірменныя крамы беларускіх і заходнееўрапейскіх гандлёвых прадпрыемстваў, — адзначыў старшыня Мінгарвыканкама. — Гэта будзе міжнародны цэнтр гандлю, які стане яшчэ адной візітнай карткай беларускай сталіцы.

Паводле яго слоў, працы па дэмантажы старога будынка інтэрната БДУ на праспекце Пераможцаў ужо ідуць поўным ходам. Яны павінны скончыцца да 1 лістапада.

Наталля РАМАНОЎСКАЯ, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сучасны шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны комплекс з гасцініцай з'явіцца ў Мінску на праспекце Пераможцаў. Ён будзе ўзведзены на тым месцы, дзе цяпер...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика