З-за "Дажынак" на тыдзень зачыняюцца маладзечанскія школы
21.09.2011 20:28
—
Новости Общества
|
З-за "Дажынак" на тыдзень зачыняюцца маладзечанскія школы Ад 26 верасня па 1 кастрычніка ў школах горада абвешчаныя канікулы.
Такое рашэнне прынята ў сувязі з “Дажынкамі”. Па словах намесніка начальніка адзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Таццяны Бурсавай, гэтыя дні пазней давядзецца адпрацаваць. Школы прыпыняюць сваю дзейнасць у сувязі з тым, што навучэнцы і настаўнікі горада будуць браць удзел у падрыхтоўцы горада да "Дажынак" і святочных мерапрыемствах. Наконт работы іншых навучальных устаноў рашэнне будзе прынята пазней. У Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы сказалі, што ніякай інфармацыі пакуль што не маюць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 26 верасня па 1 кастрычніка ў школах горада абвешчаныя канікулы. Такое рашэнне прынята ў сувязі з “Дажынкамі”. Па словах намесніка начальніка адзела адукацыі...
|
|