РОЗГАЛАС
22.09.2011
—
Новости Общества
|
Вадзіцелі ў Дзень без аўтамабіля змогуць ездзіць у грамадскім транспарце бясплатна
Беларускія вадзіцелі ў Дзень без аўтамабіля, 22 верасня, змогуць ездзіць у грамадскім транспарце бясплатна. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю — прэс-сакратар Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Пенязь. Праезд для вадзіцеляў пры прад'яўленні вадзіцельскага пасведчання будзе бясплатным у грамадскім транспарце Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, а таксама ў Мінску. Міжнародная акцыя "Дзень без аўтамабіля" накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем росту выкідаў у навакольнае асяроддзе ад аўтамабільнага транспарту і змяншэнне яго негатыўнага ўплыву на здароўе насельніцтва. У Беларусі акцыя праходзіць чацвёрты год запар. 4 беларусы, якія трапілі ў аварыю ў Турцыі, сур'ёзна не пацярпеліУ ДТЗ з удзелам турыстычнага аўтобуса, якое адбылося 20 верасня каля турэцкага горада Манаўгат правінцыі Анталья, пацярпелі 4 беларусы. Гэту інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацвердзілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства. Як вядома, аўтобус перавозіў турыстаў з аэрапорта для засялення ў атэлі. Цяпер чацвёра беларусаў, якія трапілі ў аварыю, знаходзяцца ў турэцкай бальніцы. Паводле ацэнкі турэцкіх медыкаў, іх стан здавальняючы. Сярод атрыманых траўмаў — сінякі і ўдары. Мяркуецца, што на працягу аднаго-двух дзён беларусы будуць выпісаны з бальніцы. Кошт будаўнiцтва аднаго парковачнага месца на дваровай тэрыторыi за кошт жыхароў — ад 500 тыс. рублёў Пра гэта паведамiў генеральны дырэктар ГА "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзiмiр Рэентовiч падчас прамой тэлефоннай лiнii. Неабходнасць узвядзення дадатковых парковак, як правiла, выносяць на абмеркаванне прадстаўнiкi жыллёвых службаў пры правядзеннi работ па добраўпарадкаваннi дваровай тэрыторыi. Аднак iнiцыятарамi могуць выступiць i самi жыльцы. Для гэтага, як патлумачыў Уладзiмiр Рэентовiч, неабходна падаць пiсьмовую заяву ў ЖРЭА. Там па ўзгадненнi з аддзелам архiтэктуры адмiнiстрацыi раёна вызначаць, цi магчыма на тэрыторыi двара пабудаваць новыя месцы для аўтамабiляў i ў якой колькасцi. Затым правядуць сход з жыхарамi дома. Станоўчае рашэнне будзе прынята ў тым выпадку, калi не толькi аўтаўладальнiкi, але i iншыя жыльцы дадуць згоду на выкананне гэтых работ, што прадугледжвае змяншэнне плошчы зялёнай зоны. Аляксандр ФІЛIПОВIЧ, "Мiнск—Навiны". "Мiнск—Навiны". Ашуканцы не дрэмлюцьДвое салідных мужчын у Гомелі і Жлобіне некалькі разоў разыгралі сапраўдную камедыю, якая для іх ахвяр закончылася досыць драматычна. Толькі ў Гомельскай вобласці міліцыя зафіксавала пяць выпадкаў махлярства па адной вядомай крымінальнай схеме. Не выключана, што ашуканцы "працуюць" і ў іншых рэгіёнах. Спачатку грамадзяне выбіраюць даверлівую ахвяру — як правіла, жанчыну, якую лёгка "развесці" і ў якой ёсць, што ўзяць. Потым робяць выгляд, што адзін з іх згубіў кашалёк. Другі яго падбірае побач з ахвярай, якой прапануе падзяліць грошы, якія быццам бы ёсць у кашальку. Пакідае "знаходку" ў жанчыны, але ў залог бярэ каштоўныя рэчы. І — знікае з імі назаўсёды. Урэшце ў кашальку жанчына знаходзіць... газетны скрутак. Як паведаміў старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Маслюкоў, менавіта такім чынам двое грамадзян — адзін выглядае гадоў на 60, другі на 40 — забралі ў гомельскіх і жлобінскіх грамадзянак некалькі пластыкавых картак, мабільнікі, залатыя ўпрыгожанні і вялікія сумы грошай. У міліцыі падкрэсліваюць, што махляры выклікаюць абсалютны давер сваім знешнім выглядам. Яны добра апранутыя, старэйшы — сівы, можа быць у акулярах; маладзейшы — чорны, хударлявы, высокі. Магчыма, ездзяць на аўтамабілі чорнага колеру. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вадзіцелі ў Дзень без аўтамабіля змогуць ездзіць у грамадскім транспарце бясплатна Беларускія вадзіцелі ў Дзень без аўтамабіля, 22 верасня, змогуць ездзіць у... |
|