Крс Патроху зніжаецца. 21.by

Крс Патроху зніжаецца

23.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля чарговай дадатковай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы долар патаннеў на 60 рублёў, еўра — на 290, расійскі рубель — на 4. Паступовае зніжэнне курсаў асноўных валют працягваецца.

Пасля таго, як 20 верасня курсы знізіліся адносна рэзка і значна, наступныя два зніжэнні былі ізноў нязначнымі. Чаму так атрымалася, карэспандэнту "Звязды" патлумачыў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Тарас Надольны: "Проста мы меркавалі, што рынак сам возьме лішак прапановы на сябе падчас тых таргоў, калі моцна ўпаў курс (але ж нельга сказаць, што ён ужо так моцна ўпаў — гэта толькі адносна). Мы меркавалі ўсё ж такі, што Нацыянальнаму банку не трэба будзе ўмешвацца са сваім попытам, каб выключыць залішнюю прапанову. Аднак удзельнікі таргоў занялі стрыманую пазіцыю. І мы паглядзелі, што курс пачынае ўзмацняцца больш вялікімі тэмпамі, чым меркавалася, і самі выкупілі аб'ём лішняй прапановы. Магчыма, гэта трэба было зрабіць трошкі раней. Гэта ўсё звязана проста з тактыкай паводзін удзельнікаў таргоў".

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.  

Рынкавыя курсы на 22 верасня:

Долар ЗША — 7950 беларускіх рублёў;

Еўра — 10660 беларускіх рублёў;

Расійскі рубель — 249 беларускіх рублёў.

Курсы некаторых банкаў на 22 верасня.

"Беларусбанк":

долар ЗША — 7200 і 7850; еўра — 9650 і 10600; расійскі рубель — 220 і 245.

"БПС-Банк":

долар ЗША — 7400 і 7800; еўра — 9935 і 10630; расійскі рубель — 231 і 248.

"Беларускі народны банк":

долар ЗША — 6900 і 8500; еўра — 9300 і 11600; расійскі рубель — 200 і 270.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля чарговай дадатковай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы долар патаннеў на 60 рублёў, еўра — на 290, расійскі рубель — на 4. Паступовае зніжэнне курсаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика