Сарока
24.09.2011
—
Новости Общества
|
У павер'ях усходніх славян сарока з-за сваёй звычкі цягнуць у сваё гняздо яркія, бліскучыя рэчы асацыіруецца з крадзяжом, зладзействам. У казках з той жа нагоды яе называлі модніцай. Акрамя таго, сароку клічуць пляткарніцай і балбатушкай: можна часта назіраць, як дзве сарокі, якія сядзяць побач на дрэве ці плоце, вітаюць адна адну гучнай балбатнёй, быццам дзве жанчыны, якія распавядаюць адна адной навіны, стоячы каля калодзежа. У той жа час, бесклапотная балбатлівасць сарокі пад вакном была вернай прыкметай хуткага атрымання добрых вестак ці візіту доўгачаканых гасцей. Прыкмячалі: калі сарока хаваецца пад дах, будзе сцюжа ці працяглы дождж. Калі сарока залятала ў сенцы, гэта прадказвала хуткі крадзеж у хаце. Забітую сароку вешалі ў хляве, як надзейны абярэг ад нячыстай сілы. Добрым знакам удалай рыбнай лоўлі былі сарокі, якія лятаюць парамі. Гэтая прыкмета была шматразова праверана. Акрамя таго, існуе даволі простае тлумачэнне: калі надвор'е сырое і халоднае, сарокі пакідаюць гнёзды па адной, каб другая птушка грэла птушанят. Калі сарокі ляцяць парамі — значыць, надвор'е будзе цёплым і спрыяльным для лоўлі. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У павер'ях усходніх славян сарока з-за сваёй звычкі цягнуць у сваё гняздо яркія, бліскучыя рэчы асацыіруецца з крадзяжом, зладзействам. У казках з той жа нагоды яе...
|
|