Жыхары дома ў Брэсце чакаюць заканчэння капітальнага рамонту і вымушаны жыць "на будаўнічай пляцоўцы". 21.by

Жыхары дома ў Брэсце чакаюць заканчэння капітальнага рамонту і вымушаны жыць "на будаўнічай пляцоўцы"

27.09.2011 14:14 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхары дома ў Брэсце чакаюць заканчэння капітальнага рамонту і вымушаны жыць "на будаўнічай пляцоўцы"


Жыхары скардзяцца на будаўнікоў, а тыя спасылаюцца на аб’ектыўныя прычыны. Капітальны рамонт – справа не аднаго дня. І цягнуць з ім не варта. Жыхары ж дома № 38/1 па вуліцы Куйбышава ў абласным цэнтры сутыкнуліся з шэрагам праблем з-за непаваротлівасці будаўнікоў.

Капітальны рамонт гэтага аб’екта павінен быў скончыцца ў жніўні 2011 года. Аднак і на сённяшні дзень у некаторых кватэрах няма нават ацяпляльных батарэй. Віктар Зуй, інвалід II групы, які патэлефанаваў у рэдакцыю, паскардзіўся, што будаўнікі ўсё робяць несвоечасова.

– Вокны мне паставілі ў маі, ды на гэтым рамонт і скончыўся, – расказаў Віктар Васільевіч. – У кватэры няма батарэй, а наперадзе халады. Мне цяжка аднаму перасоўваць мэблю, а будаўнікі патрабуюць вызваляць месца. Толькі навошта? Кожны дзень яны прыходзяць, нешта замяраюць, але мала што робяць. Часта ўжо ў 15 гадзін будаўнікоў няма на месцы, хоць рабочы дзень у іх да 17.00. Мы заключалі дагаворы, але свае абавязкі выконваюць толькі жыхары. Пастаянны шум. Лічу, што ў такіх сітуацыях людзей трэба часова адсяляць. Аднак ніякіх прапаноў па гэтым пытанні не было…

Пракаменціраваў сітуацыю начальнік аддзела па капітальным рамонце КУП “ЖРЭУ г. Брэста” Аляксандр Смірноў:

– Праектна-каштарысная дакументацыя на гэты аб’ект не прадугледжвае адсялення жыхароў. Калі хто з іх жадаў зрабіць гэта па сваёй ініцыятыве, дык трэба было напісаць заяву ў ЖРЭУ. У нас ёсць спецыяльны жылы фонд: дом № 105 па вуліцы Кірава і дзяржаўныя кватэры, якія часова не выкарыстоўваюцца – туды можна было б пераехаць.
Несвоечасовы пачатак будаўніцтва звязаны з тым, што Дзяржбуднагляд не атрымаў у тэрмін будаўнічую пляцоўку. Не змаглі адразу дамовіцца з уласнікам дома № 38 аб устанаўленні на яго тэрыторыі часовай агароджы. Таму тэрмін здачы аб’екта быў перанесены на снежань 2011-га. Наконт цяпла ў кватэрах няхай не хвалююцца – будзе ў тэрмін. Ёсць, праўда, пэўныя праблемы з фінансаваннем: пры каштарысе 844 мільёны рублёў мы ўжо затрацілі 946,6 мільёна. Капрамонт дома ажыццяўляецца за кошт яго жыхароў (1-3 паверхі) і за кошт дольшчыкаў (будуецца 4-ы паверх). Патрабуецца замена ўсёй электраправодкі, цеплавы вузел будзе вынесены асобна, перакладваем цалкам водазабеспячэнне. Пасля заканчэння ўсіх работ будзе праведзена абнаўленне кватэр за кошт сродкаў капрамонту.

А вось што сказаў майстар Міхаіл Каспярук:

– Не мы вінаваты, што Дзяржбуднагляд не выдаў дазвол на будаўніцтва ў жніўні мінулага года. Пачалі рамонт адразу, як атрымалі дакумент. Калі спатрэбіцца, будзем працаваць і ў выхадныя дні. Ёсць праблемы з пастаўкай будаўнічых матэрыялаў, але ўсё будзе зроблена своечасова: неабходнае абсталяванне чакае сваёй чаргі на ўстаноўку. На жаль, бясшумна рамантаваць не атрымліваецца…

Балючай тэмай гэтага рамонту стала адсяленне жыхароў. Але са слоў Алены Капацкевіч, інжынера вытворча-тэхнічнага аддзела абласной Інспекцыі дзяржбуднагляду, і Таццяны Корчык, намесніка галоўнага ўрача Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, стала зразумела: гэта пытанне вырашаюць толькі ў ЖРЭУ. А там лічаць, што жыць можна і на… будаўнічай пляцоўцы.

А сапраўды, ці можна? 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары скардзяцца на будаўнікоў, а тыя спасылаюцца на аб’ектыўныя прычыны. Капітальны рамонт – справа не аднаго дня. І цягнуць з ім не варта.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика