У Віцебску патаннела грэчка. 21.by

У Віцебску патаннела грэчка

28.09.2011 18:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску патаннела грэчка


У віцебскіх крамах з’явілася грэчка па не такім ужо “кусачым” кошце. Кілаграм ядрыцы першага гатунку вытворчасці ААТ “Гомельхлебапрадукт” прадаюць ужо па 15 400 рублёў. Нагадаем, што яшчэ зусім нядаўна гэтыя крупы, якія напрыканцы 2010 года сталі свайго роду першым прадвеснікам набліжэння эканамічнага крызісу ў Беларусі, каштавалі ад 18 да 25 тысяч рублёў.

"Цана на грэчку новага ўраджаю ў Беларусі будзе прымальнай”, – паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Паўлоўскі. “Мы плануем сабраць каля 40 тысяч тон збожжа грэчкі, з іх мы зробім 25 тысяч тон крупаў. Тое, што Міністэрства гандлю нам заявіла, мы забяспечым”, – дадаў ён.
 
Паводле слоў намесніка міністра, сёлета ўраджайнасць грэчкі вырасла ў параўнанні з 2010 годам на 7 цэнтнераў з гектара (з 10 да 17 ц/г).
“Дакрызісны” кошт грэчкі ўжо не ўсе і памятаюць. Гэта былі “капейкі” па сённяшніх часах – штосьці каля 2500 рублёў за кг. Ужо ў лютым кошт на гэтыя крупы ўзляцеў да 11-12 тысяч рублёў. Ну а пасля, аж да верасня, нехта сачыў за яе падаражэннем з цікавасцю, нехта – з ціхім жахам…
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У віцебскіх крамах з’явілася грэчка па не такім ужо “кусачым” кошце. Кілаграм ядрыцы першага гатунку вытворчасці ААТ “Гомельхлебапрадукт” прадаюць ужо па 15 400...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика