У мінскім метро загінула 16-гадовая дзяўчына. 21.by

У мінскім метро загінула 16-гадовая дзяўчына

11.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора раніцай у сталічным метро загінула навучэнка каледжа.

Як паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося ў 7.52 на станцыі "Пушкінская". Паводле інфармацыі прэс-службы, дзяўчына па неасцярожнасці ўпала на рэйкі, а затым спрабавала самастойна выбрацца на край платформы і была смяротна траўміравана цягніком, які прыбываў на станцыю. Паводле версіі аднаго з супрацоўнікаў метрапалітэна, які прагледзеў запісы камер відэаназірання, дзяўчына села ў цягнік на станцыі "Кунцаўшчына", выйшла на "Пушкінскай" і накіравалася да цягнікоў супрацьлеглага кірунку. Яна ўпэўнена ішла па платформе, гэтак жа ўпэўнена спусцілася на рэйкі. У ГУУС Мінгарвыканкама гэтую версію не пацвярджаюць: дзяўчына альбо размаўляла па мабільным тэлефоне або ішла ў вялікім задуменні, не ўтрымалася на платформе і ўпала, паведамілі нам у прэс-службе. Асоба загінулай устаноўлена: ёй з'яўляецца 16-гадовая навучэнка аднаго са сталічных каледжаў. З 7.52 па 8.31 быў абмежаваны рух цягнікоў са станцыі "Фрунзенская" да станцыі "Каменная горка".

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора раніцай у сталічным метро загінула навучэнка каледжа. Як паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося ў 7.52 на станцыі "Пушкінская"....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика