Патрэбна валюта? Пакажы пашпарт
11.10.2011
—
Новости Общества
|
6 кастрычніка Прэзідэнт падпісаў Указ №449 "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення валютна-абменных аперацый фізічнымі асобамі". Прыняты ён быў у межах распрацаванага ўрадам і Нацбанкам комплексу захадаў па выхадзе на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля. Указ прадугледжвае рэгістрацыю пашпартных даных ці даных іншага дакумента, які сведчыць асобу таго, хто купляе валюту. Аб мэтах і асаблівасцях дакумента расказаў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін. — Мэты Указа — упарадкаванне рынку наяўнай валюты, а таксама барацьба з адмываннем непрацоўных даходаў і з фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці, — патлумачыў прадстаўнік Нацбанка. — Звычайных людзей дзеянне гэтага Указа нават не закране. Можна будзе спакойна прыйсці ў абменны пункт і купіць столькі валюты, колькі чалавеку спатрэбіцца. А калі хто-небудзь захоча "адмыць" значныя сумы сваіх непрацоўных даходаў, то ён задумаецца, ці варта яму ісці ў абменны пункт. Але першы намеснік старшыні Нацбанка не ўдакладніў, якія сумы будуць разглядацца як "значныя". Ён толькі сказаў, што ўсё гэта адносна, а ўвогуле Указ не прадугледжвае ніякіх абмежаванняў ні па сумах, ні па мэтавым выкарыстанні купленай валюты. Вядома, што ва Украіне ў верасні таксама ўвялі рэгістрацыю пашпартных звестак пры куплі валюты, пры гэтым там было шмат тэхнічных праблем, недасканаласцяў. Аднак Мікалай Лузгін упэўнены, што ў нас такога не будзе: "Я не думаю, што ў нас узнікнуць падобныя тэхнічныя цяжкасці. Зараз мы адпрацоўваем аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы. Гэтая праца ўжо заканчваецца. Днямі будзе праведзена тэставанне сістэмы. Думаю, усё будзе нармальна". Таксама ён падкрэсліў, што ў многіх краінах практыкуецца рэгістрацыя пашпартных звестак пры куплі фізічнымі асобамі замежнай валюты: гэта Украіна, Расія, некаторыя заходнееўрапейскія краіны. Акрамя таго, існуюць рэкамендацыі міжнародных арганізацый, якія займаюцца кантролем за адмываннем грошай, аб такой рэгістрацыі. Між іншым, ва Указе не прадугледжаны ніякія тэрміны дзеяння. "Але я думаю, што ён будзе дзейнічаць доўгі час, бо тут, паўтараю, не закранаюцца інтарэсы звычайных законапаслухмяных грамадзян", — заявіў Мікалай Лузгін. Указ уступіць у сілу 8 лістапада. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 кастрычніка Прэзідэнт падпісаў Указ №449 "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення валютна-абменных аперацый фізічнымі асобамі". Прыняты ён быў у межах...
|
|