Час і Майстар. 21.by

Час і Майстар

11.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чалавек з фотаапаратам робіць сваю справу насуперак асноўным законам прыроды. Ён спыняе няспынны Час ці, наадварот, доўжыць жыццё прыпыненых імгненняў

  Толькі творца з разцом скульптура ў руцэ, пэндзлем мастака, фотаапаратам (хто пералічыць усе інструменты чалавечай цывілізацыі!) здольны ўладарыць у Часе.

Я перакладваю ў думках сціплыя чорна-белыя і шыкоўныя каляровыя фотаздымкі з архіўнай папкі, пазначанай словамі "Фота Марыі Жылінскай". Выявы шумных гарадскіх вуліц, вёсак у квітнеючых садах, партрэты гарэзлівых малых, мудрых старых, славутых і нікому невядомых людзей... Усё знятае прайшло не толькі праз крыштальнае вочка фотаапарата — яно прадбачылася аўтарам. Прадчувалася, згодна з яго ўласнай жыццёвай філасофіяй. Аўтар вывучаў жыццё, шукаў у ім пацвярджэнне сваім думкам, знаходзіў блізкае і зразумелае кожнаму з нас.

А потым прыходзіла імгненне ісціны. Вочы і сэрца камандавалі, і ўслед коратка адгукаўся затвор фотаапарата. Знята!

Мяркую, што папярэднія словы гэтага віншавання лепш, чым радкі біяграфіі, намалююць для чытача партрэт маёй каляжанкі, фотакарэспандэнта газеты "Звязда" Марыі Жылінскай .Яе слоўны партрэт сёння перад вамі з нагоды юбілею — пражытыя гады склаліся ў лічбу, якую адзначаюць.

Зробленае склалася ў фотаспадчыну, якой карыстаюцца і вывучаюць. Вялікая колькасць сяброў (ці проста добрых знаёмых) не дае ўзросту змяніць характар асобы: светлы, добразычлівы, сціплы, разважлівы.

Юбілей прыйшоў — а майстар застаўся маладым! Можа, у гэтым ёсць уплыў той прафесіі, калі чалавек спыняе час, каб зрабіць падарунак людзям.

Не перабольшу, калі скажу, што за сваё жыццё бачыў дзясяткі кніг, сотні часопісаў, мноства фотавыстаў, тысячы газет, дзе пад цікавымі фотаздымкамі стаяў подпіс Марыі Жылінскай. Не дзіва — усе свае гады, якія мы называем "працоўным стажам", яна прысвяціла справе фотарэпарцёра.

Не перабольшу, калі да сябе і маіх калег-звяздоўцаў дадам імёны тысяч і тысяч людзей, якіх у свой час з пранізлівай шчырасцю зняў яе фотаапарат. Мы разам кажам: з юбілеем цябе, Майстар! Будзь і надалей патрэбная ўсім.

Яўген ПЯСЕЦКІ. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чалавек з фотаапаратам робіць сваю справу насуперак асноўным законам прыроды. Ён спыняе няспынны Час ці, наадварот, доўжыць жыццё прыпыненых імгненняў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика