"Афіцэр", "упаўнаважаны", "барацьбіт з карупцыяй"...
11.10.2011
—
Новости Общества
|
Адна з ахвяр злодзея была вымушана ўзяць банкаўскі крэдыт і аддаць яму грошы, каб ён нікому не расказваў пра... інтым з ёй. Махляр, жыхар Віцебска, задурыў галаву даверлівым людзям, якіх "кінуў" на агульную суму 83 мільёны рублёў. Амаль што ўсе бралі грошы ў банках у крэдыт, каб потым аддаць іх чалавеку, які "вельмі выклікаў давер". Дарэчы, сваім калегам па працы (а працаваў ён звычайным вадзіцелем. — А.П.), знаёмым хітры злодзей 1978 года нараджэння, раней двойчы судзімы, у тым ліку і за махлярства, прадстаўляўся па-рознаму. Адным казаў, што ён афіцэр у адстаўцы і раней служыў у міліцыі, другім расказваў пра тое, што працаваў у дэпартаменце фінансавых расследаванняў, іншым пра падатковую інспекцыю гаварыў... Патрэбны крэдыт, каб... даць хабар Вельмі давяралі злодзею жанчыны. З імі знаёміўся па-рознаму: у кавярні, праз службу знаёмстваў у інтэрнэце. З адной такой даверлівай нават жыў. А мо і не з адной... Уявіце сабе наступнае: чарговая пасія нашага "героя" ўзяла крэдыт — 5 мільёнаў рублёў, каб аддаць кавалеру — "супрацоўніку падатковай інспекцыі", каб той у "аператыўных мэтах" перадаў гэтыя грошы... у якасці хабару. Маўляў, няма ў падатковай зараз наяўных грошай, дык і патрэбны пяць мільёнаў. А потым жа, калі правядуць "аперацыю па перадачы хабару", адразу грошы верне — так ён дурыў галаву. І жанчына ўзяла крэдыт у банку. Не возьмеш крэдыт, раскажу... пра інтым Другой жанчыне зусім не пашанцавала. Злодзей паабяцаў ёй расказаць як мага большай колькасці людзей пра тое, што ў іх былі інтымныя зносіны. Цяжка зразумець, чаму дама пабаялася, каб пра іх раман стала вядома. Але ж грошы браць у банку спачатку не хацела. Потым усё ж узяла — 2,9 мільёна рублёў. І картку банкаўскую перадала злодзею... А калі той не выплачваў ёй крэдытны доўг, як абяцаў, напісала заяву ў міліцыю пра гэта і пра пагрозы... Злодзей жа зноў стаў ёй пагражаць, што, калі не забярэ заяву, усім "раскажа пра інтым". Няшчасная жанчына заяву забрала. Міліцыянерам растлумачыла, што, маўляў, у выніку дамовіліся з мужчынам і прэтэнзій да яго не мае. Сваім калегам па працы і знаёмым злодзей, калі прасіў аформіць на іх крэдыты, расказваў розныя казкі. Пра тое, што адкрывае сваю справу і патрэбны грошы ў якасці "стартавага капіталу" для бізнэсу, пра тое, што хоча купіць аўтамабіль, ды не даюць грошай у крэдыт, бо "вісяць іншыя крэдыты". Між іншым, пра аўто. Купіў у аднаго мужчыны аўтамабіль і дамовіліся, што грошы будзе выплачваць штомесяц. У выніку толькі два разы злодзей перавёў на валютны рахунак уладальніка аўто па 280 долараў, а потым не стаў расплачвацца. Некаторых прасіў узяць крэдыт і аддаць яму грошы, каб ён выплаціў раней узятыя крэдыты. Пацярпелых дзясяткі Падмануў злодзей і даму, якая аказвала паслугі па пракаце ноўтбука. Браў некалькі разоў ноўтбук. Аплачваў карыстанне. У чарговы раз узяў — ды не вярнуў. Як расказала "Звяздзе" Наталля Федарэнка, намеснік начальніка аддзела па наглядзе за следствам у органах унутраных спраў пракуратуры Віцебскай вобласці, усяго падчас следства былі выяўленыя 24 крымінальныя эпізоды. Дзейнічаў махляр не адзін год. Высветлена, што ён падманваў даверлівых, пачынаючы са жніўня 2007 года да пачатку бягучага. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна з ахвяр злодзея была вымушана ўзяць банкаўскі крэдыт і аддаць яму грошы, каб ён нікому не расказваў пра... інтым з ёй. Махляр, жыхар Віцебска, задурыў галаву...
|
|