ТБМ заклікае грамадзян патрабаваць аднаўлення выхаду газеты «Раніца». 21.by

ТБМ заклікае грамадзян патрабаваць аднаўлення выхаду газеты «Раніца»

17.10.2011 22:08 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выступіла з заявай, у якой заклікала грамадзян патрабаваць аднаўлення выхаду дзіцячай газеты «Раніца» ў ранейшым фармаце, паведамляе БелаПАН.

«Са сродкаў масавай інфармацыі стала вядома, што па загадзе чыноўнікаў спыніла сваё існаванне адзіная беларускамоўная дзіцячая газета «Раніца», — адзначаецца ў заяве. — Гэта выданне на працягу 82 гадоў несла беларускае слова ў беларускую школу, выхоўвала патрыятызм і любоў да беларускай мовы і культуры ў нашых дзетак. Не іначай як здзекам выглядае абяцанне чыноўнікаў зрабіць з «Раніцы» маленькі штомесячны дадатак да рускамоўнай газеты («Переходный возраст». — БелаПАН.)».

«Мы заклікаем грамадзян Беларусі неадкладна звяртацца да беларускага ўрада з патрабаваннем аднавіць выхад газеты «Раніца» і аб'явіць падпіску на гэтае выданне на наступны год, год юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка», — гаворыцца ў адозве.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выступіла з заявай, у якой заклікала грамадзян патрабаваць аднаўлення выхаду дзіцячай газеты «Раніца» ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика