Дажджы, а на выхадныя зноў сонечна
19.10.2011
—
Новости Общества
|
У чацвер і пятніцу вільготныя атмасферныя франты прынясуць у большасць раёнаў кароткачасовыя дажджы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Уначы на чацвер 0 — плюс 5, удзень — 6—12 градусаў. У пятніцу стане крыху халадней. Уначы зноў 0—5 цяпла, аднак пры праясненнях да 3 марозу, удзень — плюс 3—8 градусаў. Згодна з папярэднімі прагнозамі, на выхадныя атмасферны ціск пачне павялічвацца, толькі на поўначы краіны месцамі магчымы невялікі дождж. Уначы — ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, удзень — 4—10 цяпла. Удзень на выхадныя прагназуюць сонечнае надвор'е.
Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвер і пятніцу вільготныя атмасферныя франты прынясуць у большасць раёнаў кароткачасовыя дажджы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага...
|
|