Мядзведжае вушка
19.10.2011
—
Новости Общества
|
У тых казках, якія захавалі старажытную міфалагічную аснову, мядзведзь заўсёды выступае заснавальнікам роду і дапамагае яго прадстаўнікам. Напрыклад, малаком мядзведзіхі вылечваюць ад цяжкай хваробы дзіця. Аднак у больш позніх казках (асабліва цесна знітаваных з легендамі) адбываецца пераасэнсаванне адносін паміж чалавекам і зверам, у выніку якога не мядзведзь паўстае заснавальнікам роду, а, наадварот, род мядзведзяў паходзіць ад чалавека. l У фальклорнай спадчыне беларусаў даволі выразна прасочваецца лінія стасункаў мядзведзя з жанчынай. "Жыў сабе так чалавек, і была ў яго хазяйка. І пайшла яна ў лес па грыбцы і заблудзілася. Налучыўся на яе мядзведзь. Ён яе ўзяў ды панёс да сябе ў лес і стаў з ёю жыць..." l Адзначаны матыў вельмі шырока вар'іруецца ў казачным эпасе славянскіх народаў. Дзяўчыну, дачку, сястру, жанчыну забірае ў трыдзявятае царства Змей Гарыныч, Кашчэй Бессмяротны, Цмок. Герой адпраўляецца ў складанае падарожжа, каб вызваліць прыгажуню, якая стане яго жонкай. Часам у барацьбе з уладаром "таго" свету яму дапамагае сястра. Аднак матыў "мядзведзь і жанчына" адрозніваецца тым, што жанчыну не забіраюць у чужы свет, яна канчаткова не парывае сувязі са сваёй сям'ёй. "Пажыла яна тры гады і зацяжарала ад яго. Радзіла сабе сына. Далі яны яму імя-празванне Івашка Мядзведжае вушка. Рос ён не па гадах, а па гадзінах ды па мінутах..." l "Шлюбны саюз" мядзведзя з жанчынай прыводзіў да нараджэння незвычайнага хлопчыка, які хутка станавіўся самым дужым на свеце. Абавязковай рысай дзяцей, народжаных ад мядзведзя, было "мядзведжае вушка". Пастаянна засяроджваючы ўвагу на гэтай партрэтнай акалічнасці, казка, тым не менш, не імкнецца адкрыць тайну волатаўскай сілы Івашкі. Ён такі дужы, таму што нарадзіўся ад мядзведзя, ці сакрэт яго незвычайнай моцы якраз у наяўнасці нечалавечага вуха? Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тых казках, якія захавалі старажытную міфалагічную аснову, мядзведзь заўсёды выступае заснавальнікам роду і дапамагае яго прадстаўнікам. Напрыклад, малаком... |
|