Падзарабіць на капусце. Фотарэпартаж з поля кансервавага завода. 21.by

Падзарабіць на капусце. Фотарэпартаж з поля кансервавага завода

21.10.2011 20:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падзарабіць на капусце. Фотарэпартаж з поля кансервавага завода


Уборка капусты на полі кансервавага завода (ААТ “Купцовъ”) стала магчымасцю падзарабіць грошай для дзясяткаў глыбачанаў. Па словах працоўных, за дзень можна атрымаць ад 40 тыс. да 60 тыс. беларускіх рублёў.

21 кастрычніка, калі карэспандэнт “Вестак” наведаў поле каля вёскі Прыпернае, на ўборцы капусты працавалі дзве брыгады – агулам каля 30 наёмных працаўнікоў.


Спачатку капусту зразаюць і скідваюць у кучы


Потым грузяць у машыны


Нажы - "зброя" ўборшчыкаў капусты

“За норму – па тры тоны з чалавека – плацяць 60 тысяч. Але выканаць норму нерэальна. Рэальна сабраць дзве тоны”, - распавядае працаўнік адной з брыгадаў.

Працаўнік іншай брыгады лічыць, што сабраць тры тоны капусты за дзень – магчыма.

“Працую тут у свой выходны. Працаваць можна нармальна, ніхто не падганяе. Шэсцьдзесят тысяч лішнімі не будуць”, - кажа ён. 



Сорак-шэсцьдзесят тысяч рублёў - гэта 4,6–6,9 даляраў за дзень. Многія глыбачане, якія атрымліваюць каля 100 даляраў за месяц, ахвотна карыстаюцца такой магчымасцю падзарабіць. Найманне працаўнікоў на дзень – добрая альтэрнатыва прымусовым сельскагаспадарчым працам, на якія ўсё часцей накіроўваюць работнікаў розных арганізацый і устаноў Глыбокага.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уборка капусты на полі кансервавага завода (ААТ “Купцовъ”) стала магчымасцю падзарабіць грошай для дзясяткаў глыбачанаў. Па словах працоўных, за дзень можна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика