Вільня будзе жыць па новым часе. 21.by

Вільня будзе жыць па новым часе

24.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Розніца з намі складзе гадзіну. У апошнюю нядзелю месяца, 30 кастрычніка, у 4 гадзіны стрэлкі гадзін у Літве перавядуць на гадзіну назад, краіна пяройдзе на зімовы час.

На зімовы час пераходзяць і іншыя краіны ЕС, паколькі Еўрапейская камісія падоўжыла тэрмін дзеяння дырэктывы аб летнім часе да 2016 года.

Асноўны матыў перводу стрэлак – эканомія дзённага святла, аднак праціўнікі гэтай ініцыятывы падкрэсліваюць, што гэта адмоўна адбіваецца на здароўі людзей і іх псіхалагічным стане.

Літоўскі парламент вясной прыняў пастанову, праз якую абавязаў урад звярнуцца ў Еўрапейскую камісію з просьбай адмяніць пераход на зімовы і летні час у Літве, аднак урад у ЕК да гэтага часу не звярнулася, а ЕК падоўжыла тэрмін дзеяння адпаведнай дырэктывы да 2016 года.

Цяпер у Літве дзейнічае летні час, якое ўвялі ў апошнюю нядзелю сакавіка.

Літва пераходзіць на летні час з 2003 года, кіруючыся дырэктывай ЕП аб летнім часе.

Апошні раз у нас летні час адмянялі год таму - 31 кастрычніка 2010 года.

Паводле DELFI.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Розніца з намі складзе гадзіну. У апошнюю нядзелю месяца, 30 кастрычніка, у 4 гадзіны стрэлкі гадзін у Літве перавядуць на гадзіну назад, краіна пяройдзе на зімовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика