У Гродне адраджаецца батанічны сад
27.10.2011 17:28
—
Новости Общества
|
У Гродне адраджаецца батанічны сад Батанічны сад будзе адноўлены на месцы, дзе больш за 200 гадоў таму яго заснаваў прафесар Жан Эмануэль Жылібер. Закладка сада прызначана на 28 кастрычніка. Ідэя заняцца адраджэннем батанічнага сада ў Гродна ўзнікла ў гродзенкі Наталлі Канюк некалькі гадоў таму. Яна не толькі шукала расліны для сада, але і збірала подпісы, звярталася да гарадскіх уладаў.
Ініцыятарка адраджэння батанічнага сада ў Гродне Наталля Рыгораўна Канюк: -Толькі што да мяне пазванілі з Гродназелянбуду, сказалі, што заўтра з 9 гадзін яны выйдуць рыхтаваць ямы. Гадзін у 11-12 ўжо будзем саджаць першыя дрэвы. Спачатку пасадзім трынаццаць найменняў: лакавае дрэва, дэйшыю шарсцістую, чаромху (від, апісаны Жыліберам), ядлавец (таксама апісаны знакамітым батанікам), крушыну… Некалькі відаў бяроз на гэтым месцы ўжо растуць. Пазней дасадзім пробкавы дуб, лаўравішню, шалкавіцу, аралію манчжурскую... Наталля Рыгораўна спадзяецца, што ў горада знойдуцца грошы і на аранжарэю. Яна ўжо падрыхтавала расліны, некаторых з якіх не мае нават Мінскі батанічны сад. Наталля Канюк: - Жыліберцыю, названую так у 18 стагоддзі ў гонар выбітнага батаніка, для мяне знайшлі ў Лондане. Яе падарыла ўладальніца прыватнага батанічнага сада, пасля пераправілі ў Францыю, а ўжо адтуль у Гродна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Батанічны сад будзе адноўлены на месцы, дзе больш за 200 гадоў таму яго заснаваў прафесар Жан Эмануэль Жылібер. Закладка сада прызначана на 28 кастрычніка. Ідэя...
|
|