Беларусы адзначылі Дзяды ў Лондане. 21.by

Беларусы адзначылі Дзяды ў Лондане

30.10.2011 20:32 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусы адзначылі Дзяды ў Лондане

  • Кастусь Лашкевіч, ТUT.BY

30 кастрычніка беларуская грамада Лондану адзначыла Дзень памяці продкаў – Дзяды, перадае карэспандэнт TUT.BY у брытанскай сталіцы.

Гэты народны абрад вынiкае яшчэ з дахрысцiянскага культу продкаў. Лiчыцца, што на Дзяды душы памерлых наведваюць жывых нашчадкаў, каб пераканацца, што ў iх жыццi ўсё iдзе, як мае быць.

Традыцыйна беларусы спраўлялі Дзяды да шасцi разоў на год: Масленiчныя, Радаўнiцкiя, Траецкiя (духаўскiя або стаўроўскiя), Пятроўскiя, але галоўнымi лiчылiся менавiта Восеньскiя Дзяды (Змiтраўскiя). Калi ўвесну на Радаўнiцу мы iдзем да могiлак, каб навесцi там парадак, адведаць продкаў i атрымаць iхняе блаславенне, дык увосень мы запрашаем iх да сябе ў хату. Каб аддзячыць за дапамогу i заступнiцтва.

Сёлета праваслаўныя беларусы адзначаюць Змiтраўскiя Дзяды ў першую суботу перад 8 лiстапада. Каталiкi ўспамiнаюць усiх памерлых 2 лiстапада. Яшчэ некалькi год назад Дзяржаўны Дзень памяцi (2 лiстапада) ў Беларусi быў не толькi святочным, але i выхадным днём…

30 кастрычніка, калі ў Мінску адбывалася традыцыйнае шэсце ў Курапаты, лонданскія беларусы па старой завядзёнцы памянулі продкаў.

Раніцой рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане айцец Аляксандр Надсан і айцец Сяргей Стасевіч адслужылі службу ў грэка-каталіцкай царкве Святых апосталаў Пятра і Паўла. Па сутнасці, гэта адзіная дзейная беларуская бажніца ў Вялікабрытаніі.

Пасля на лонданскіх могілках Св. Панкрата (St. Pancras & Islington сemetery) адбылася паніхіда ля магілаў беларусаў, якія знайшлі спачын на брытанскай зямлі.

фото
Жывая легенда беларускай Брытаніі Айцец Аляксандр Надсан і ягоны выхаванец айцец Сяргей Стасевіч.

“Мне прыйшлося пахаваць амаль усіх тых людзей, якія тут ляжаць. Я ведаю, наколькі яны былі адданыя і справе Божай, і справе беларускай. У іх не было нацыяналізму – яны хацелі, каб беларускі народ быў перадусім народам Божым, каб знайшоў сваё месца ў Божай сям’і народаў свету. І яны зрабілі больш, чым па-людску можна было спадзявацца”, - адзначыў у прамове айцец Аляксандр Надсан, дзелячыся ўспамінамі пра апостальскага візітатара для беларусаў замежжа і генерала ордэна марыянаў айца Часлава Сіповіча, рэктара Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане і кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё архімандрыта Льва Гарошку, аднаго з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі Аляксандра Лашука, літаратара і каталіцкага святара усходняга абраду Язэпа Германовіча (Вінцука Адважнага), айца Тамаша падзяву і іншых.

фото
фото

Таксама лонданскія беларусы ўспомнілі суродзічаў, якіх пакручасты лёс раскідаў па ўсім свеце. “Давайце памолімся, каб яны былі разам, у еднасці з Богам там, дзе ўжо няма ні болю, ні суму, ні плачу”, - завяршыў казанне рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане.

фото

фото
фото
фото
фото
фото

Хаця гісторыя беларуска-брытанскіх кантактаў бярэ свой пачатак яшчэ ў 15 стагоддзі (у 1480 г. друкар Ян Літвін з Вялікага Княства Літоўскага адчыніў друкарню ў Лондане), прысутнасць беларусаў на Туманным Альбіёне стала адчувацца ў другой палове ХХ стагоддзя. Пасля Другой сусветнай вайны Вялікабрытанія стала адной з тых краінаў, што адчыніла межы для беларусаў, якія не бачылі будучыні ў краіне саветаў.

Паводле лічбаў, якія прыводзіць ў кнізе “Беларусы ў Вялікабрытаніі” (2010) гісторык эміграцыі Наталля Гардзіенка, па вайне на Брытанскіх выспах апынулася каля 10 тысяч беларусаў. У асноўным гэта былі жаўнеры 2-га польскага корпуса брытанскіх узброеных сіл (Армія Андэрса) і іх сем’і. Праўда, пазней многія з іх імігравалі ў іншыя краіны.

З 1946 года вядзе ўласную гісторыю Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі, з 1954-га – Англа-беларускае таварыства, што існуюць дасюль. Вось ужо паўстагоддзя ў паўночна-заходняй частцы Лондану дзейнічае беларускі рэлігійна-культурны цэнтр з грэка-каталіцкай царквой Святых апосталаў Пятра і Паўла і ўнікальнай Беларускай бібліятэкай-музеем імя Францішка Скарыны.



Паводле дадзеных перапісу 2011 года, у Вялікабрытаніі пражывала 1154 беларусы. Згодна з неафіцыйнымі падлікамі – блізу 5000.

фото
 
Прамова айца Аляксандра Надсана на лонданскіх могілках Св. Панкрата.

Фота:
Кастусь Лашкевіч.
Відэа: Мікалай Пачкаеў, выдавецтва "Божым шляхам".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 кастрычніка беларуская грамада Лондану адзначыла Дзень памяці продкаў – Дзяды, перадае карэспандэнт TUT.BY у брытанскай сталіцы. Гэты народны абрад вынiкае яшчэ з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика