Замуроўшчыца Валянціна. 21.by

Замуроўшчыца Валянціна

01.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінчанкі Валянціны Галабурды адна з тых самых прац, пра якія людзі ўзгадваюць толькі ў асаблівыя — самыя сумныя хвіліны жыцця. І гэта зразумела. Але без гэтай працы, тым не менш, ужо немагчыма ўявіць жыццё нашай сталіцы, як і наогул сучаснае жыццё.

Валянціна працуе ў калумбарыі крэматорыя. І ўжо толькі таму пасада замуроўшчыцы — асаблівая, незвычайная і ў нечым унікальная. Унікальнасць, магчыма, якраз не ў тым, што не кожны змог бы працаваць у такім сумным месцы. Бо журба журбой. А ўмець дзяліць з людзьмі іх гора, спачуваць, зрабіць апошняе развітанне напоўненым асаблівым пачуццем — гэта сапраўды не кожнаму дадзена. Без стану душы і яе чысціні тут ужо ніяк не абысціся. Валянціна Іосіфаўна Галабурда робіць гэта кожны дзень больш за чвэрць стагоддзя. Яна, калі быць гістарычна дакладным — першы спецыяліст у краіне па гэтай частцы. Як сведчыць жыццё, апынулася тут зусім не выпадкова. Атрымалася, што сама для сябе гэтае месца працы і стварыла.

— Будаўніцтва крэматорыя пачалося ў 1980 годзе, генпадрадчыкам узвядзення гэтага спецыфічнага аб'екта быў сталічны будтрэст № 4, — прыгадвае Валянціна Іосіфаўна. — Я працавала тады ў брыгадзе маляроў-атынкоўшчыкаў. У 1986 годзе крэматорый быў адчынены і пачаліся першыя запаўненні ніш калумбарыя скрыначкамі з прахам. Патрэбен быў замуроўшчык. Прапанавалі мне. Людзям трэба было ўжо аказваць паслугі, я не змагла адвярнуцца ад чужой бяды. Праца насамрэч нескладаная — усяго толькі ўмураваць як след мармуровую плітачку. Але людзі, на вачах якіх ты робіш гэтую працу, павінны адчуваць, што ты неабыякавы да іх гора. І яшчэ. Як ніколі раней адчула тады, з якой пашанай іншыя могуць ставіцца да самай, здаецца, простай працоўнай прафесіі — тынкоўшчыка. Гэта мяне таксама кранула. Так і засталася працаваць далей.

Спачатку хацеў пацікавіцца, колькі жалобных шыльдачак умуравана ўжо яе рукамі. Але хіба гэта тая статыстыка, якой трэба хваліцца ці ўражваць? Гледзячы на сцены калумбарыя з безліччу жалобных акенцаў, уявіў гэтую невысокую хударлявую жанчыну спачатку з урнай у руках, а потым і з кельмай, і падумаў: як добра, што ёсць усё ж у гэтым свеце людзі, якім наша бяда ніколі не стане чужой.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінчанкі Валянціны Галабурды адна з тых самых прац, пра якія людзі ўзгадваюць толькі ў асаблівыя — самыя сумныя хвіліны жыцця. І гэта зразумела. Але без гэтай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика