"Чаму для ўсіх салома бясплатнай была, а для мяне — за грошы?". 21.by

"Чаму для ўсіх салома бясплатнай была, а для мяне — за грошы?"

01.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праз гэтае пытанне можна коратка перадаць сутнасць звароту ў рэдакцыю жыхаркі вёскі Баброўнікі Валожынскага раёна Марыі Ігнатаўны Астаповіч.

— Яшчэ нядаўна любы ахвотны мог узяць на полі гаспадаркі саломы столькі, колькі яму было патрэбна. І бясплатна. Чым людзі і карысталіся, вывозячы тую салому ўласным транспартам. Калі ж я нядаўна звярнулася з просьбай выпісаць мне чатыры рулоны саломы, кіраўнік гаспадаркі наклаў рэзалюцыю: даставіць салому пасля аплаты за яе і дастаўку. Чаму так? Вось мне выпісалі паперу, дзе ўказана, што гадзіна працы пагрузчыка каштуе 87 910 рублёў. Яшчэ 52 240 рублёў — гэта плата за дастаўку. З гэтымі лічбамі спрачацца не буду і гатовая іх аплаціць, бо ўласнага транспарту не маю і разумею, што паслугі тэхнікі каштуюць грошай. Але вось за наступную лічбу — 76 800 рублёў — гатовая пазмагацца. Менавіта столькі я павінна заплаціць за саму салому, — увяла нас больш падрабязна ў курс справы Марыя Ігнатаўна.

— Гэта не так, салому нікому бясплатна не давалі, — адразу парыраваў у гэтай своеасаблівай завочнай спрэчцы словы жанчыны (асабіста пагаварыць з кіраўніком гаспадаркі ў яе, паводле заўвагі самой Марыі Ігнатаўны, не атрымалася) выканаўца абавязкаў дырэктара ААТ "Суднікоўскі" Браніслаў ГРЫНЕВІЧ. — Трохі раней былі праблемы з транспартам, ды і паслугі яго сёння — нятаннае задавальненне. Вы ўявіце сабе, што кожнаму ахвотнаму трэба развезці па адным-два рулоны саломы, ды яшчэ і ў двор завезці. Выходзіць, каб даставіць 20-30 рулонаў, трактар з прычэпам будуць занятыя ўвесь дзень. Таму было знойдзена такое выйсце: ахвотнікі бяруць салому на ўмовах самавывазу, не аплачваючы адразу яе кошт. Літаральна ў панядзелак я даў каманду падлічыць — хто колькі павінен за салому — і ў бліжэйшы час утрымаць гэтыя сродкі з работнікаў. Па салому ў гаспадарку звярталася не так ужо і шмат людзей, практычна ўсе яны былі або цяперашнімі або колішнімі працаўнікамі. Дарэчы, каб не тое рашэнне, 50 працэнтаў саломы яшчэ б ляжала ў полі.

Далей Браніслаў Эдуардавіч дадаў, што нашай заяўніцы пасля ўнясення падлічанай сумы тут жа даставяць салому. Пры гэтым, гаворачы пра кошт транспартных паслуг, зноў нагадаў пра цану на паліва. А кошт саломы? На гэтую заўвагу Браніслаў Грыневіч адказаў, што ў адным рулоне — 400 кілаграмаў саломы. Таму цана за чатыры рулоны ў 76 тысяч — цалкам даступная, "яна агульная па раёне".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз гэтае пытанне можна коратка перадаць сутнасць звароту ў рэдакцыю жыхаркі вёскі Баброўнікі Валожынскага раёна Марыі Ігнатаўны Астаповіч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика