Святочны расклад
01.11.2011
—
Новости Общества
|
У бліжэйшыя выхадныя цягнікі будуць хадзіць па асаблівым графіку На перыяд школьных канікул і вялікія выхадныя ўводзяцца дадатковыя пасажырскія цягнікі, а таксама змяняецца графік руху на прыгарадных маршрутах.Як паведамілі “НГ” ва ўпраўленні БЧ, на гэтым тыдні на кірунках Масква—Мінск—Брэст, Масква—Орша—Гомель і Санкт-Пецярбург—Орша—Мінск—Брэст дабавяць 50 пасажырскіх паяздоў. Прыгарадныя электрацягнікі на трасах, якія звязваюць сталіцу з Баранавічамі, Оршай, Асіповічамі і Маладзечнам, 4 лістапада будуць хадзіць па раскладзе пятніцы, 5 і 6 лістапада — суботы, 7 лістапада — нядзелі. P.S. “Зімовы” расклад руху прыгарадных цягнікоў на БЧ плануюць увесці, як мяркуецца, з 11—15 лістапада. “НГ” па добрай традыцыі пазнаёміць з ім чытачоў на сваіх старонках — у выглядзе кніжкі “Народнай бібліятэчкі” “Народнай газеты”. Не прапусціце! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшыя выхадныя цягнікі будуць хадзіць па асаблівым графіку На перыяд школьных канікул і вялікія выхадныя ўводзяцца дадатковыя пасажырскія цягнікі, а...
|
|