На Брэстчыне спрабуюць вызначыць сапраўдны ўзровень беспрацоўя. 21.by

На Брэстчыне спрабуюць вызначыць сапраўдны ўзровень беспрацоўя

15.11.2011 15:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Брэстчыне спрабуюць вызначыць сапраўдны ўзровень беспрацоўя

Еўрарадыё
Апытанне ладзіць служба статыстыкі Брэсцкага раёна. Праверка праводзіцца ў трох населеных пунктах вобласці — Брэсце, Пінску і пасёлку Мухавец.

Беспрацоўнымі лічацца не толькі тыя, хто зарэгістраваўся на “біржы працы”. У іх лік трапляюць і фактычна беспрацоўныя, што за месяц да звароту ў службу працаўладкавання сам актыўна шукаў працу або гатовы прыступіць да яе праз два тыдні пасля апытання.

Сёлетняе апытанне будзе трываць да 23 лістапада. Гэта “генеральная рэпетыцыя”. Паўнавартасна методыку будуць выкарыстоўваць з наступнага года. Яна больш адпавядае стандартам Міжнароднай арганізацыі працы, Сусветнага банку і ААН.

Нагадаем, што цяпер ўзровень зарэгістраваных на “біржы працы” ў Беларусі вагаецца каля 1%.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апытанне ладзіць служба статыстыкі Брэсцкага раёна. Праверка праводзіцца ў трох населеных пунктах вобласці — Брэсце, Пінску і пасёлку Мухавец. Беспрацоўнымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика