На Брэстчыне некалькі сотняў чалавек сталі “замежнымі ўкраінцамі”
16.11.2011 02:00
—
Новости Общества
|
На Брэстчыне некалькі сотняў чалавек сталі “замежнымі ўкраінцамі” Пра гэта сказаў Генеральны консул Рэспублікі Украіна ў Брэсце Іван Баранчык.
“У нас ёсць такая магчымасць - выдаваць “пасведчанне замежнага ўкраінца”. Хто мае украінскія карані, шануе ўкраінскую мову, культуру, - піша заяву, яе вязуць у Кіеў на разгляд прэзідэнту, і ён гэтае пасведчанне атрымлівае”, - сказаў дыпламат. Са слоў Генеральнага Консула Івана Баранчыка, з 2004 года “пасведчанне замежнага ўкраінца” атрымалі каля паўтысячы жыхароў Берасцейшчыны. Нагадаем, у 2004 годзе Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла такі дакумент. Як адзначае генконсул, паміж нашымі краінамі бязвізавыя стасункі, таму зацікаўленасць чыста культурная. Увогуле ж “пасведчанне замежнага ўкраінцы” нечым падобнае да Карты паляка. Дарэчы, яе з 2007 года (час увядзення) па стане кастрычнік 2010 года мелі 3 600 жыхароў вобласці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта сказаў Генеральны консул Рэспублікі Украіна ў Брэсце Іван Баранчык. “У нас ёсць такая магчымасць - выдаваць “пасведчанне замежнага ўкраінца”. Хто мае...
|
|