ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
16.11.2011
—
Новости Общества
|
Выбары прэзідэнта Малдовы сарваныя з-за адсутнасці кандыдатаў
Выбары прэзідэнта Малдовы, прызначаныя на 18 лістапада, не адбудуцца з-за адсутнасці зарэгістраваных кандыдатаў. Як паведамілі СМІ ў малдаўскім парламенце, 14 лістапада мінуў апошні дзень для падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Аднак у адмысловую парламенцкую камісію па арганізацыі і правядзенні выбараў не паступіла ніводнай заяўкі для рэгістрацыі. Зараз адмысловая юрыдычная камісія павінна даць прававую ацэнку сітуацыі, і дата выбараў можа быць перанесена парламентам. Варта адзначыць, што Малдова з'яўляецца парламенцкай рэспублікай, і прэзідэнта тут выбіраюць дэпутаты парламента. Пры гэтым кандыдатура на пасаду прэзідэнта можа быць вылучана толькі пры ўмове яе падтрымкі як мінімум 15 дэпутатамі. Такіх не знайшлося. Украінскія СМІ даведаліся пра кошт на газ ад "Газпрама"Украіна хуткім часам будзе атрымліваць газ з Расіі па кошце ў 220-230 долараў за тысячу кубаметраў. Пра гэта піша ўкраінская газета "Эканамічныя весткі" са спасылкай на ананімныя крыніцы. Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, кошт ужо ўзгоднены з "Газпрамам". У сваю чаргу, афіцыйна дагавор будзе падпісаны прэзідэнтамі дзвюх краін у канцы лістапада ці пачатку снежня. Калі звесткі ўкраінскіх СМІ пацвердзяцца, гэта будзе азначаць, што Украіна дамаглася ад Расіі істотнай зніжкі на паліва. Для параўнання, у чацвёртым квартале 2011 года "Нафтагаз" купляе ў "Газпрама" паліва прыблізна па 400 долараў за тысячу кубаметраў. Больш за 20 тысяч косаўскіх сербаў папрасілі грамадзянства РасііТысячы косаўскіх сербаў вырашылі папрасіць расійскае грамадзянства, паведамляюць сербскія СМІ са спасылкай на прадстаўніка асацыяцыі "Старая Сербія" Злацібора Джорджавіча. Албанскія ўлады Косава 17 лютага 2008 года ў аднабаковым парадку пры падтрымцы ЗША і шэрагу краін Еўрасаюза абвясцілі незалежнасць ад Сербіі. Бялград і косаўскія сербы не прызналі самаабвешчаную дзяржаву. Сербская абшчына цяпер складае 5-10% ад двухмільённага насельніцтва Косава. У Пасольства РФ у Бялградзе былі перададзены 21733 запыты на атрыманне расійскага грамадзянства. Як адзначыў прадстаўнік асацыяцыі, косаўскія сербы дамагаюцца абароны, якую ім не могуць забяспечыць улады Сербіі. "Мы спрабавалі любымі спосабамі дамагчыся абароны ад нашай дзяржавы, але яна нас штурхае ў дзяржаву, якую мы не прызнаём", — заявіў Джоржавіч. У Германіі выкрылі банду неанацыстаў-забойцаўНямецкая паліцыя выкрыла групоўку з трох неанацыстаў, якія здзейснілі дзесяць забойстваў па ўсёй Германіі з канца 1990-х гадоў. Зараз у жывых з гэтай троіцы засталася толькі адна жанчына: двое іншых скончылі самагубствам, калі іх спрабавалі затрымаць. Высветліліся падрабязнасці, якія шакіруюць: злачынцы з сярэдзіны дзевяностых гадоў былі інфарматарамі спецслужбаў, піша "Газета.ru". Акрамя таго, у мінулую нядзелю, 13 лістапада, каля Гановера па распараджэнні Федэральнай пракуратуры быў затрыманы яшчэ адзін чалавек, якога падазраюць у сувязях з бандай. Паводле звестак паліцыі, гэтая групоўка неанацыстаў мае дачыненне да серыі забойстваў дробных прадпрымальнікаў замежнага паходжання і здзяйснення тэрактаў, накіраваных супраць мігрантаў і яўрэяў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбары прэзідэнта Малдовы сарваныя з-за адсутнасці кандыдатаў Выбары прэзідэнта Малдовы, прызначаныя на 18 лістапада, не адбудуцца з-за адсутнасці... |
|