Двое бацькоў — двое (а лепш трое) дзяцей. 21.by

Двое бацькоў — двое (а лепш трое) дзяцей

18.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У наступным годзе механізм разліку штомесячных дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будзе звязаны з сярэдняй заработнай платай па краіне (намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў рэспубліцы за каляндарны год, які папярэднічаў году прызначэння дапамогі — па аператыўных звестках дзяржаўнай статыстычнай справаздачы). Памер вышэйназванай дапамогі будзе залежаць і ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям'і.

Паводле слоў першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Пятра ГРУШНІКА, павышэнне памераў дапамогі пры нараджэнні першага дзіцяці — да 35 працэнтаў сярэдняга заробку па краіне, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — да 40 працэнтаў дазволіць сям'і кампенсаваць даход аднаго з бацькоў і будзе спрыяць зніжэнню ўтрыманскай нагрузкі пры нараджэнні дзяцей. Падчас прыняцця гэтага рашэння ўлічваўся міжнародны вопыт. Як вядома, у большасці краін памеры дапамогі звязаны з заработнай платай бацькоў, што з'яўляецца прамым матэрыяльным стымулам да нараджэння дзяцей (Расія, Нарвегія, Германія і інш.).

Стварэнне спрыяльных умоў для догляду дзіцяці-інваліда ў сям'і будзе забяспечана шляхам павышэння памеру дапамогі па доглядзе гэтага дзіцяці непрацуючым асобам з 65 да 100 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму. Плануецца, што адпаведны Указ кіраўніка дзяржавы ўступіць у сілу з 1 студзеня 2012 года. Пазней пералічаныя нормы будуць уключаны ў праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" у новай рэдакцыі, распрацоўка якога прадугледжана ў 2012 годзе.

Ужо завершаны трэці этап навукова-даследчай работы НДІ працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па вывучэнні мэтазгоднасці ўвядзення "сямейнага капіталу". Па выніках работы ў 2013 годзе будзе разгледжана пытанне аб увядзенні дадатковых мер сацыяльнай падтрымкі сям'і.

Дарэчы, згодна з сацыялагічным апытаннем па пытаннях планавання сям'і, праведзеным Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, каля 50 працэнтаў суайчыннікаў мяркуюць, што асноўным момантам, здольным паўплываць на рашэнне адкласці нараджэнне дзіцяці, з'яўляецца нізкі ўзровень сямейнага даходу і яго зніжэнне пры нараджэнні дзіцяці. 25 працэнтаў рэспандэнтаў назвалі недастатковую падтрымку дзяржавай сем'яў з дзецьмі і праблему са здароўем. Іншыя фактары адзначаліся значна радзей.

Учора ў Мінску па ініцыятыве Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) праходзіў міжнародны семінар "Эвалюцыя сям'і і сямейная палітыка". На брыфінгу з гэтай нагоды першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія АНАНІЧ звярнула ўвагу журналістаў на неабходнасць замацавання ў грамадстве сям'і з двума бацькамі і трыма дзецьмі.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступным годзе механізм разліку штомесячных дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будзе звязаны з сярэдняй заработнай платай па краіне (намінальная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика