Радзькоў у Магілёўскай вобласці: "Не мітусіцца, а ўпарта зарабляць галавой і рукамі". 21.by

Радзькоў у Магілёўскай вобласці: "Не мітусіцца, а ўпарта зарабляць галавой і рукамі"

18.11.2011 10:34 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Радзькоў у Магілёўскай вобласці: "Не мітусіцца, а ўпарта зарабляць галавой і рукамі"


Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі наведаў Магілёўскую вобласць: "Заўсёды вельмі цікавыя сустрэчы з людзьмі, дзе не толькі абмяркоўваюцца надзённыя праблемы, але і вызначаюцца перспектывы" .

У межах рэспубліканскай інфармацыйнай групы 17 лістапада Аляксандр Радзькоў сустрэўся з працоўнымі прыватнага прадпрыемства "Протас" у Магілёўскім раёне.

Група кампаній "Протас", аб'яднаных у холдынг, працуе ў вёсцы Салтанаўка Магілёўскага раёна. Гэта стабільнае прадпрыемства, дзе займаюцца грузаперавозкамі, рамантуюць велікагрузныя аўтамабілі, гандлююць оптам і робяць металаканструкцыі. У прыватнасці, цяпер яно вырабляе металаканструкцыі для будучага Лядовага палаца і іншых аб'ектаў у Горках, дзе рыхтуюцца да "Дажынак-2012".

Аляксандр Радзькоў, разам з прадстаўнікамі мясцовай улады, пазнаёміўся з кіраўніцтвам і рабочымі прадпрыемства і зрабіў выснову пра новы якасны падыход беларускіх вытворцаў да развіцця:

— Яны ўжо знайшлі сваю нішу, еўрапейскую, — адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. — Яны не шукаюць новыя вытворчасці і складнікі, а ўмацоўваюцца ў сваёй нішы. Прадпрыемства знайшло сваё месца, навучылася рабіць якасную прадукцыю. Тут не хочуць рызыкаваць з новай прадукцыяй, а развіваюцца ўглыб. Гэта новы якасны рост нашай эканомікі.

Не мітусіцца, а ўпарта зарабляць галавой і рукамі. Менавіта так зразумеў (і падтрымаў) перспектыўныя планы прадпрыемтсва Аляксандр Радзькоў. Сёння ў холдынгу працуюць тры сотні чалавек. Сярэдні заробак цяпер складае каля 3 мільёнаў рублёў, а да канца года абяцаюць павелічэнне на 30%. Аляксандр Радзькоў размаўляў з рабочымі на іх працоўных месцах і, у прыватнасці, пытаўся, як яны рэагуюць на прапановы атрымаць больш за мяжой.

— Так, попыт на спецыялістаў з Беларусі вельмі высокі, і не толькі ў Расіі, але і ў іншых краінах, — сказаў ён. — Таму я канкрэтна спытаў: "Калі дадуць у Расіі ўдвая большы заробак, ты паедзеш?" Рабочы адказаў: "Не! Таму што я хачу быць са сваёй сям'ёй, у сваім горадзе, у сваёй краіне, я тут абаронены, упэўнена сябе адчуваю і адказваю за свой лёс. Здалёк рабіць усё будзе складана, і гэта будзе дрэнна"... Так што не ўсё сапраўды вызначаецца грашыма.

У цэху адбылася сустрэча з працаўнікамі: гэта была шчырая гутарка, без прамоў і мікрафонаў, дзе можна было задаць пытанне і тут жа атрымаць на яго адказ.

Напрыклад, якія спецыяльнасці будуць запатрабаваныя на рынку працы ў Беларусі? На думку Аляксандра Радзькова, гэта рабочыя і спецыялісты рэальнага сектара эканомікі: інжынеры, тэхнолагі, будаўнікі, зваршчыкі, слесары, механізатары. Увогуле, работнікі сельскай гаспадаркі заўсёды знойдуць працу і заробак у краіне, якая актыўна развівае гэтую галіну, прычым не толькі корміць сама сябе, але і экспартуе харчаванне. Таксама перспектыўнымі падаюцца праграмісты: беларускіх спецыялістаў у сферы камп'ютарных тэхналогій адрознівае высокі інтэлект і культура працы.

Малады рабочы задаў вельмі актуальнае пытанне наконт жылля. Якія ёсць перспектывы для маладой сям'і атрымаць сваё жыллё, калі льготнае крэдытаванне спынілася? Аляксандр Радзькоў прызнаў, што гэта вострая тэма, і шчыра сказаў: "Пацярпіце трошкі! Трэба агледзецца і разабрацца". Ён узгадаў, што і сам калісьці атрымаў першае ўласнае жыллё зусім не адразу: маладая сям'я жыла ў сваякоў, а потым у інтэрнаце. У Беларусі ж яшчэ зусім нядаўна маладыя людзі мелі добрыя магчымасці атрымаць свае квадратныя метры, але Аляксандр Радзькоў спадзяецца, што крэдытаванне ўзновіцца.

— Пытанні задаюць пра жыллё, працоўныя месцы, цэны, — падагульніў ён. — Трэба тлумачыць, што ёсць эканоміка, абарона свайго рынку... З людзьмі трэба гутарыць: я не толькі зразумею іх праблемы, але і яны падкажуць адпаведнае рашэнне.

— Такія сустрэчы важныя для мяне і маіх людзей, — сказаў кіраўнік прадпрыемства Мікалай Сыса. — Гэта ўжо іншы ўзровень, урадавы. І добра, што нас не забываюць. У людзей, якія тут жывуць і працуюць, ёсць пытанні і ўласныя меркаванні. Праз такія сустрэчы можна данесці да людзей, якія прымаюць рашэнні. Трэба так рабіць часцей.

У Магілёве Аляксандр Радзькоў браў удзел у пашыраным пасяджэнні савета студэнцкай моладзі, які створаны і працуе пры Магілёўскім аблвыканкаме. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта пазнаёміўся з выставай навуковых дасягненняў вышэйшых навучальных устаноў рэгіёна, а потым выступіў у зале перад студэнтамі і ўручыў лепшым з іх узнагароды абласной улады. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі наведаў Магілёўскую вобласць: "Заўсёды вельмі цікавыя сустрэчы з людзьмі, дзе не толькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика