Колькі каштуе вяселле ў Лунінцы
21.11.2011 10:44
—
Новости Общества
|
Колькі каштуе вяселле ў Лунінцы Калі яшчэ паўгады таму вяселлі спраўлялі, як кажуць, з шыкам, то цяпер яны становяцца больш сціплымі. Праўда, ёсць у "вясельным пытанні" і свае прыемныя выключэнні. І іх, як паказвае практыка, не так ужо і мала. "Тут і цяпер" паспрабавала разглядзець фінансавы бок вяселля ў Лунінцы Брэсцкай вобласці.
Пачнем.. Без чаго немагчымы працэс заключэння шлюбу? Без заручальных пярсцёнкаў! Дзе іх купіць? Вядома, у ювелірным магазіне. У Лунінцы толькі ў адным "Універмазе" ёсць ювелірны аддзел. Таму накіроўваемся менавіта сюды. Карціна атрымліваецца наступная: кошт самага мініяцюрнага пярсцёнка ў 1,5 грама золата складае 750 000 рублёў. А далей схема простая: чым цяжэй пярсцёнак – тым большы яго кошт. Спадзявацца тут можна толькі на шчодрасць жаніха. "Праехацца ў загс на белым лімузіне каштуе, мякка кажучы, не танна - 100 даляраў у гадзіну..." Наступны крок – замова рэстарацыі ці кафэ. У спісе тры ўстановы: "Юна", "Прыпяць" і кафэ "Адпачынак". Ва ўсіх гэтых месцах грамадскага харчавання мінімальны кошт замовы на чалавека - 100 000 рублёў. Вядомая справа, што прыйдзецца дакупаць мясныя прысмакі для нарэзкі. Палічым, што гэта будзе 10 кг - недзе на мільён рублёў. А вясельны каравай? Цана яго пакуль адэкватная – 150 000. Цяпер да галоўных герояў вяселля – нявесты і жаніха. "Кто на свете всех милее, всех румяней и белее?" Гэта пра нявесту, бо на вяселлі яна – каралева. Аднак колькі працы і матэрыяльных выдаткаў спатрэбіцца, каб зрабіць дзяўчыну каралевай?! Калькулятар нявесты Прыгожы вясельны ўбор напракат разам з аксесуарамі ў вясельным салоне "Прынцэса" абыдзецца прыкладна ў 100 даляраў. Дарэчы, у гэты кошт увойдуць і вясельныя ўпрыгожванні на аўтамабіль. Але можна пайсці і іншым шляхам - купіць сукенку ва Украіне за 150 даляраў – так робяць прадпрымальныя нявесты. А можна заказать сукенку класа "люкс" напракат у дарагім вясельным салоне сталіцы (ад 100 да 500 у.е.). Адным словам – усё залежыць ад амбіцый і фінансавых магчымасцей. Пераходзім да неад'емных дэталяў убрання нявесты: - туфлі – от 400 тыс. руб., - панчохі – 50 тыс. руб., - прычоска – 80 тыс. руб, - манікюр – 100 тыс.руб., - букет нявесты – 90 тыс. рублёў. І гэта толькі афіцыйныя цэны. Калькулятар жаніха "Галоўнае, каб касцюмчык сядзеў!" Безумоўна, гэтыя словы пра маладога. І зноў на першым плане лічбы. У краме "ДжэнтльМЭН" наступны расклад: - прыстойны мужчынскі касцюм - 990 тыс. руб., - сарочка –100 тыс. руб., - гальштук (спынімся на беларускай вытворчасці) – 20 тыс. руб., - рамень – ад 50 тыс. руб., - туфлі – каля 500 тыс. руб., Аднак пры ўсім гэтым на жаніху можна сэканоміць. Ну, калі ве-е-ельмі патрэбна. Каб вяселле пела і гуляла, трэба "адшкадаваць" 220 у.а. на музыкантаў і тамаду. Каб памяць аб падзеі засталася не толькі ў галаве, заказваем фота- і відэаздымку. Кошт – 300 даляраў! Вам яшчэ не горача? Тады працягваем! Ёсць меркаванне, што аўтамабіль не раскоша, а сродак перамяшчэння. А вось на вяселлі аўтамабіль можа стаць раскошай. Лімузін каштуе 100 даляраў у гадзіну. Зараз паспрабую спыніцца і скласці цэны ў агульны кошт. У выніку – каля 13,5 мільёнаў рублёў. Гэта ў пераліку на 30 чалавек. Ну, а калі прыбавіць розныя дробязі, не заўважыце, як "вылеціць" яшчэ мільён. Вось і выходзь пасля гэтага замуж. А мядовы месяц на экзатычным узбярэжжы?! Ну, хіба што толькі на падораныя гасцямі грошы! Без крэатыву не ажаніцца! Каб не быць галаслоўнай, звярнуся да канкрэтнага прыкладу лунінецкага вяселля. Вось што распавялі мне мае знаёмыя Ангеліна і Дзмітрый Пятровы, якія зусім нядаўна адсвяткавалі вяселле: "Нашыя фактычныя выдаткі на вяселле склалі 13,5 мільёна рублёў. - Мы не рабілі вяселле шыкоўным, не было лімузіна, феерверкаў. Вясельнае ўбранне, - дзеліцца Ангеліна, - мне пашыла сяброўка за 600 тысяч рублёў. Макіяж, прычоску і манікюр таксама зрабіла сяброўка за сімвалічны кошт – 90 тысяч. Гэта - смешныя цэны. А яшчэ нам вельмі пашчасціла з музыкам і тамадой. Тут прыйшоў на дапамогу сябра Дзімы. Выдаткі на забавы склалі каля мільёна. Шмат пайшло на ўсялякія банцікі, кветачкі, шары... Уявіце сабе: адна кветачка – 5 тысяч! А калі іх патрэбна 30?! Што тычыцца рэстарацыі - дакупалі на нарэзку мясныя прадукты, а таксама фрукты, цукеркі. Асноўная доля затрат лягла на плечы бацькоў, за гэта ім вельмі ўдзячныя". "Вяселле – гэта традыцыя", - добавіў наваяўлены маладзён Дзіма. ДАРЭЧЫ Пры гэтым, жаніцца пасля дэвальвацыі не сталі менш. Наадварот! Як распавяла загадчыца аддзела ЗАГС Святлана Яроцкая, за 9 месяцаў 2011 года зарэгістравана 270 шлюбаў, тады як за такі ж перыяд мінулага года свае адносіны аформіла 221 пара. Кіраўнік ЗАГСа лічыць, што, магчыма, многія спяшаюцца ажаніцца ў гэтым годзе, бо наступны - высакосны. А на развітанне я скажу... Заўсёды выступаю за сямейныя каштоўнасці і лічу, што, безумоўна, замуж выходзіць трэба. Проста вяселле рабіць па кішэні, бо сямейнае шчасце вымяраецца не колькасцю патрачаных грошай, а зусім іншымі меркамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі яшчэ паўгады таму вяселлі спраўлялі, як кажуць, з шыкам, то цяпер яны становяцца больш сціплымі. Праўда, ёсць у "вясельным пытанні" і свае прыемныя выключэнні. І...
|
|