Бывайце, Валерый Мікалаевіч. 21.by

Бывайце, Валерый Мікалаевіч

22.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бывайце, Валерый Мікалаевіч.

Пайшоў з жыцця рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы народны артыст Беларусі Валерый Раеўскі.

Валерый Мікалаевіч цяжка хварэў. Асабліва сёлета. Апошнія месяцы знакаміты рэжысёр правёў у адной са сталічных клінік. Адтуль і прыйшла сумная навіна. Сэрца майстра Купалаўскай сцэны спынілася 19 лістапада на 72-м годзе жыцця. Спачуванні яго родным, блізкім і калегам выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Раеўскага называлі “майстрам з біблейскім тварам”. Працаваў з Любімавым, амаль сорак гадоў служыў Нацыянальнаму акадэмiчнаму тэатру iмя Янкi Купалы. Толькі на беларускай сцэне ім створана больш за 35 спектакляў па айчыннай, рускай, замежнай драматургіі. Спектаклі “Трыбунал”, “Пагарэльцы” па п’есах Андрэя Макаёнка, “Брама неўміручасці” — Кандрата Крапівы, “Парог”, “Радавыя”, “Апошні журавель” па творах Аляксея Дударава і многія іншыя ўвайшлі ў залаты фонд беларускага тэатральнага мастацтва. “Валерый Мікалаевіч вывеў мяне на ўсесаюзную сцэну, — расказвае драматург Аляксей Дудараў. — Ён даў пуцёўку ў прафесію яшчэ і шэрагу акцёраў. Для ўсіх, хто працаваў разам з ім, ставіў высокую планку. І сам усяго сябе прысвячаў тэатру. Калі мы ставілі “Радавых”, Валерый Філатаў, які іграў Дзерваеда, у сцэне сустрэчы перамогі плакаў. Я бачыў, як у час яе на вачах рэжысёра Раеўскага таксама былі слёзы”. Развітанне з лаўрэатам дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь Валерыем Раеўскім адбудзецца сёння з 11 да 13 гадзін у мінскім Доме літаратара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пайшоў з жыцця рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы народны артыст Беларусі Валерый Раеўскі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика