Стане даволі ветрана і дажджліва
25.11.2011
—
Новости Общества
|
Сёння паўночныя рэгіёны Беларусі апынуцца пад уплывам вільготных паветраных мас з боку Атлантыкі, таму на поўначы чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Разам з тым, у пятніцу па поўдні краіны будзе яшчэ захоўвацца павышаны фон атмасфернага ціску, і таму без ападкаў. А вось на выхадныя актыўныя атлантычныя цыклоны будуць рухацца са Скандынавіі і далей на ўсход, таму да нас завітаюць сур'ёзныя атмасферныя франты. У пятніцу і суботу ўначы месцамі, а ўдзень амаль паўсюдна будуць ісці кароткачасовыя ападкі — галоўным чынам дождж. Увага! Істотна ўзмоцніцца паўднёва-заходні вецер, парывы якога будуць дасягаць на паўночным захадзе 15—22 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 да плюс 4, удзень — 0—6 цяпла. У першай палове наступнага тыдня захаваецца ветранае і вільготнае надвор'е. Тэмпература ўначы ад мінус 1 да плюс 5, удзень — 1—6 цяпла. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння паўночныя рэгіёны Беларусі апынуцца пад уплывам вільготных паветраных мас з боку Атлантыкі, таму на поўначы чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе мокрага... |
|