Помнік у гонар Караткевіча ў Віцебску ўжо некалькі гадоў псуе вялікая адтуліна
27.11.2011 11:46
—
Новости Общества
|
Помнік у гонар Караткевіча ў Віцебску ўжо некалькі гадоў псуе вялікая адтуліна Непераўзыдзены майстар беларускай гістарычнай прозы Уладзімір Караткевіч мог бы адсвяткаваць сваё 81-годдзе… І зноў многа каму будзе балюча за пісьменніка, за гэту ганебную “дзірку на ягонай памяці”. З левага боку помнік у гонар Караткевіча ўжо некалькі гадоў псуе вялікая адтуліна. Яе спрабавалі “завуаліраваць” бляхай, але і тая адвальваецца.
Летась, калі адзначалася 80-годдзе з дня нараджэння Караткевіча, многіх прыхільнікаў яго творчасці абурыла, што мясцовыя ўлады не адрамантавалі помнік нават да круглай даты. Не хапіла грошай ці сіл? А хутчэй за ўсё, жадання. А можа, дзірка ў памяці? Сёлета, да неюбілейнай даты, тым больш ніхто не захацеў старацца. Між іншым, помнік з дзіркай не такі ўжо і стары – Караткевіча ў Віцебску ўвекавечылі ў 1994 годзе. Аўтар скульптуры – Іван Казак. І яшчэ адзін незразумелы момант. Помнік знаходзіцца ў скверы пад дзіўнай назвай – імя “70-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці”. Такое найменне яму надалі ў 2008 годзе. Сёлета вобласці ўжо 73 гады. А талент пісьменніка, скульптура якога ўпрыгожвае гэты зялёны куточак Віцебска, – вечны. І назва сквера, здаецца, ляжала на паверхні – імя Уладзіміра Караткевіча. Я люблю тут бываць. Тут, каля помніка слыннаму літаратару, дужа добра думаецца. Караткевіч нібыта шчодра дзеліцца сваёй энергіяй з любым, хто прыходзіць да яго “пагутарыць”. Ці мала горычы ў жыцці творчага чалавека… А тут яна вылечваецца. “Пагаворыш” з Уладзімірам Сямёнавічам – і ўсё дробязнае, мітуслівае, няважнае сыходзіць. Застаецца галоўнае – жыццё, вера, любоў і творчасць. Асвятляюць душу і “званы Віцебска”, гукі якіх даносяцца сюды з Успенскага сабора. Веліч – Караткевіч. Нельга забыць. А на гэтай велічы – прыкрая, недарэчная дзірка… Нельга зразумець. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Непераўзыдзены майстар беларускай гістарычнай прозы Уладзімір Караткевіч мог бы адсвяткаваць сваё 81-годдзе… І зноў многа каму будзе балюча за пісьменніка, за...
|
|