Сем чалавек знайшлі работу на кірмашы вакансій ад Смаргонскага райвыканкама
28.11.2011 14:52
—
Новости Общества
|
Сем чалавек знайшлі работу на кірмашы вакансій ад Смаргонскага райвыканкама Больш за 50 беспрацоўных паўдзельнічалі ў кірмашы вакансій, які наладзіла ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Смаргонскага райвыканкама. Сем чалавек знайшлі сабе там работу, дзевяць зацікавіліся курсамі перападрыхтоўкі.
Кірмаш прайшоў 24 лістапада. Прадстаўнікі 14 прадпрыемстваў і арганізацый раёна паведамілі беспрацоўным аб вакансіях, сацыяльным пакеце, перспектывах развіцця. Спецыялісты ўпраўлення акрэслілі сітуацыю на рынку працы, расказалі аб прафесійнай падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы, умовах выдачы бязвыплатнай субсідыі для адкрыцця ўласнага бізнесу. Удзельнікі кірмашу наведалі Смаргонскі агрэгатны завод і прадпрыемства “Карункі”, дзе на свае вочы ўбачылі вытворчы працэс і ўмовы працы. Па выніках кірмашу сем чалавек атрымалі накіраванне на работу, дзевяць выказалі жаданне прайсці навучанне на курсах службы занятасці. Адна сям’я зацікавілася пераездам у сельскую мясцовасць на новае месца работы і жыхарства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 50 беспрацоўных паўдзельнічалі ў кірмашы вакансій, які наладзіла ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Смаргонскага райвыканкама. Сем...
|
|