Затрымалі вандалаў. 21.by

Затрымалі вандалаў

03.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яны ўкралі з тэрыторыі знакамітага мемарыяльнага комплексу "Прарыў" ва Ушацкім раёне ўсе 38 мемарыяльных пліт, зроблены са сплаву алюмінію з крэмніем, з надпісамі імёнаў і прозвішчаў загінулых савецкіх воінаў і партызан. Матэрыяльную страту дырэкцыя музея ацаніла ў 110 мільёнаў рублёў.

Як паведаміў "Звяздзе" першы намеснік начальніка Ушацкага раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксей Андросаў, пошукамі зладзеяў паралельна займаліся супрацоўнікі некалькіх раённых аддзелаў міліцыі і нават з абласнога цэнтра. У выніку былі затрыманы тры жыхары Чашніцкага раёна. Маладыя людзі ўсе беспрацоўныя.

Як удалося ўстанавіць, яны спрабавалі прадаць скрадзеныя пліты вышынёй і шырынёй прыкладна 120 на 80 сантыметраў кожная аднаму з жыхароў Бешанковіцкага раёна ўсяго за 1000 долараў. Пліты захоўваліся ў гаспадарчай пабудове, якая належыць гэтаму грамадзяніну.

За ўчыненае злачынства, паколькі страта нанесена ў асабліва буйным памеры, злаўмыснікі могуць быць пакараны пазбаўленнем волі тэрмінам да 12 гадоў.

Як адзначыў маёр міліцыі Аляксей Андросаў, наўрад ці прафесійныя скупшчыкі металу купілі б пліты, бо ніякай каштоўнасці сплаў, з якога яны зроблены, сабой не ўяўляе. Чаму праявіў інтарэс да пакупкі патэнцыйны пакупнік — высвятляецца.

Дарэчы, гэта ўжо не першы факт вандалізму на тэрыторыі знакамітага комплексу воінскай і партызанскай славы. Яшчэ ў 2008 годзе ўкралі стылізаваную вінтоўку таксама са сплаву "пад бронзу". А сёлета ў чэрвені — адзін з 16-ці стылізаваных вянкоў, зробленых таксама са сплаву, з надпісамі партызанскіх брыгад, якія ажыццявілі ў 1944 годзе прарыў блакады. Зладзеяў шукаюць. І верыцца, што і яны адкажуць перад законам.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны ўкралі з тэрыторыі знакамітага мемарыяльнага комплексу "Прарыў" ва Ушацкім раёне ўсе 38 мемарыяльных пліт, зроблены са сплаву алюмінію з крэмніем, з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика