ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
03.12.2011
—
Новости Общества
|
Кітай адмовіўся выдаткоўваць свае рэзервы на выратаванне еўразоны
Улады Кітая не маюць намеру выкарыстоўваць сродкі з міжнародных рэзерваў для дапамогі Еўрасаюзу ў барацьбе з пазыковым крызісам. Пра гэта, як паведамляе "Сіньхуа", заявіла намеснік міністра замежных спраў КНР Фу Ін. Намеснік кіраўніка МЗС падкрэсліла, што ўрад не будзе марнаваць сродкі з міжнародных рэзерваў ні на замежныя праекты, ні на барацьбу з беднасцю ў самой краіне. Таксама Фу Ін адзначыла, што пазіцыю Кітая ў перамовах з кіраўніцтвам Еўрасаюза па гэтым пытанні маглі няправільна зразумець. Намеснік міністра нагадала пра азіяцкі фінансавы крызіс 1998 года. Паводле яе слоў, гэты крызіс паказаў, наколькі важная для краіны недатыкальнасць міжнародных рэзерваў. Разам з гэтым, Фу Ін не стала катэгарычна выключаць удзелу КНР у праграме дапамогі ЕС. Кітай сёння валодае самымі вялікімі рэзервамі ў свеце ў памеры 3,2 трыльёна долараў. У Літве маюць намер падняць ПДВ да 24%У Літве абмяркоўваецца пытанне пра павышэнне ПДВ з 21 да 23-24% — такім чынам урад плануе закрыць дзірку ў бюджэце на наступны год, паведамляюць інфармагенцтвы. Літве неабходна тэрмінова скарэктаваць бюджэт на будучы год, але пакуль не зразумела, адкуль узяць грошы на запланаваныя выдаткі, бо Мінфін надоечы да 2,5% зменшыў рост ВУП. Гэтую прапанову ўрада ў штыкі сустрэлі партнёры кансерватараў па кіруючай кааліцыі — абмяркоўваецца нават магчымасць выхаду з кааліцыі і распаду ўрада. Партнёры па кааліцыі, а таксама частка кіруючых кансерватараў, не хочуць несці адказнасць за павышэнне падаткаў перад хуткімі выбарамі, асцерагаючыся, што гэта нашкодзіць іх партыі. Аднак на пачатку 2012 года ўраду давядзецца выконваць сваё абяцанне — вярнуць пенсіі на дакрызісны ўзровень. Але грошы на гэта ўзяць няма дзе. Ідэю павялічыць ПДВ падтрымлівае прэзідэнт Літвы. Германія вырашыла ўзмацніць кантроль за выдачай візНямецкі парламент 1 снежня прыняў дакумент па ўзмацненні кантролю за выдачай нямецкіх віз, паведамляе Rhеіnіsсhе Роst. Кіруючая кааліцыя ХДС, ХСС і СДПГ большасцю галасоў ухваліла стварэнне базы звестак, куды будуць уносіць людзей, якім патэнцыйна можа быць адмоўлена ў візе. У "чорны спіс" патрапяць людзі, якім ужо было раней адмоўлена ў візах па якіх-небудзь прычынах, як, напрыклад, з-за лжывых звестак пра сябе. Акрамя таго, там зарэгіструюць тых, хто мае судзімасць. У гэтым выпадку ўлічваюцца такія злачынствы, як гандаль людзьмі, нелегальная працоўная дзейнасць і прастытуцыя. Дакументы на візу будуць звяраць таксама з антытэрарыстычнай базай звестак. Харватыю прынялі ў ЕўрасаюзЕўрапейскі парламент на пленарным пасяджэнні адобрыў уступленне Харватыі ў Еўрасаюз, паведамляюць інфармагенцтвы. Наступным крокам для Харватыі і ЕС стане падпісанне дагавора аб уступленні ў саюз, якое адбудзецца 8-9 снежня, пасля чаго дагавор павінен быць ратыфікаваны ўсімі 27 дзяржавамі-членамі. Між тым даўшы зялёнае святло пашырэнню ЕС, дэпутаты адзначылі і тое, што Харватыя не поўнасцю гатова быць часткай еўрапейскай прасторы. У адпаведнасці з планам Еўракамісіі, Харватыя зможа далучыцца да ЕС 1 студзеня 2013 года. Яна стане 28-й удзельніцай саюза і 2-й пасля Славеніі краінай, якія прадстаўляюць былую Югаславію. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Германія вырашыла ўзмацніць кантроль за выдачай віз Нямецкі парламент 1 снежня прыняў дакумент па ўзмацненні кантролю за выдачай нямецкіх віз, паведамляе... |
|