"Няпростыя зносіны"
07.12.2011
—
Новости Общества
|
Выстава работ мастака Васіля Зянько пад такой назвай адкрылася ў галерэі "Акадэмія" пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У гэтым праекце, дарэчы, чацвёртым за год, аўтар звяртаецца да тэмы ўнутранага свету чалавека праз вобразы жывёл і птушак. — Чалавек часцей за ўсё ўтойвае матывы сваіх учынкаў, у адрозненне ад жывёл, якія вельмі натуральныя ў сваіх жаданнях і дзеяннях, — распавядае пра свой праект аўтар. Васіль Зянько — удзельнік міжнародных, рэспубліканскіх і гарадскіх мастацкіх выстаў. Яго работы можна пабачыць у Музеі сучаснага рускага мастацтва ў ЗША, а таксама ў асабістых калекцыях Нарвегіі, Германіі, Амерыкі, Турцыі, Расіі. Ужо зараз у Васіля Зянько ёсць прапановы зрабіць у 2012 годзе тры выставы ў Арменіі. Наведаць экспазіцыю можна да 12 снежня. Мастак Васіль Зянько, куратар праекта Наталля Сяліцкая і Васіль Зянько- старэйшы на адкрыцці выставы (злева направа).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава работ мастака Васіля Зянько пад такой назвай адкрылася ў галерэі "Акадэмія" пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У гэтым праекце, дарэчы,... |
|