Стаўка рэфінансавання павышаецца да 45 працэнтаў гадавых
08.12.2011
—
Новости Общества
|
З 12 снежня Нацыянальны банк павышае стаўку рэфінансавання. Адначасова павялічваюцца стаўкі па аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў да 70 працэнтаў гадавых. Аб гэтым паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка. У галоўным банку краіны лічаць, што такі захад дазволіць знізіць інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні ў эканоміцы, а гэта можа стаць дадатковым фактарам абмежавання тэмпаў росту цэн. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Дарэчы Учора на пашыраным пасяджэнні Савета Міністраў Надзея Ермакова, кіраўнік Нацбанка, заявіла, што ў наступным годзе стаўка рэфінансавання мяркуецца, у сярэднім, на ўзроўні 30-35 працэнтаў гадавых, а пад канец 2012-га — можа, і 20-23 працэнты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 12 снежня Нацыянальны банк павышае стаўку рэфінансавання. Адначасова павялічваюцца стаўкі па аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў да 70 працэнтаў гадавых. Аб...
|
|