ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
08.12.2011
—
Новости Общества
|
Пуцін падаў дакументы для рэгістрацыі на прэзідэнцкіх выбарах
Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін падаў у рабочую групу ЦВК Расіі дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 4 сакавіка 2012 года. Паводле закона, на разгляд дакументаў ЦВК адводзіцца дзесяць дзён. Кандыдатуру Пуціна вылучылі 27 лістапада на з'ездзе партыі "Адзіная Расія". Іншыя кандыдаты ў прэзідэнты дакументы ў ЦВК яшчэ не падалі. Раней пра намер вылучыць сваіх прадстаўнікоў на прэзідэнцкія выбары заявілі партыі КПРФ, "Справядлівая Расія", ЛДПР, "Яблык" і "Іншая Расія". У якасці кандыдатаў палітычныя сілы плануюць вылучыць адпаведна Генадзя Зюганава, Сяргея Міронава, Уладзіміра Жырыноўскага, Рыгора Яўлінскага і Эдуарда Лімонава. У Літве забаранілі дапамогу партыям з боку бізнэсуУ Літве прыняты закон, які забараніў дапамогу партыям з боку бізнэсу. Як паведамляюць інфармагенцтвы, з гэтага часу цалкам забаронена фінансавая падтрымка з боку юрыдычных асоб, а дапамога фізічных асоб абмежавана памерам не больш за 10 сярэднямесячных зарплат. Паводле прынятага закона, кандыдат па аднамандатнай акрузе ці ініцыятар рэферэндуму можа ахвяраваць да 20 мінімальных сярэдніх зарплат. Аднак на працягу каляндарнага года агульная сума не можа перавышаць 10% задэклараваных гадавых прыбыткаў гэтай асобы. Акрамя таго, у законапраект быў занесены дадатак, які дазваляе грамадзянам ахвяраваць партыям да 1% ад свайго падаходнага падатку. Папраўкі ініцыявала прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайтэ. Памочнік прэзідэнта Солвейга Ціртаўтэнэ, прадстаўляючы закон, падкрэсліла, што такія абмежаванні не разбураць партыі, паколькі існуе досыць шчодрая падтрымка з боку бюджэту, а таксама ахвяраванні ад фізічных асоб, затое закон моцна аслабіць іх залежнасць ад бізнэсу. Расія і ЗША павялічылі экспарт узбраенняўПродажы ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі двух асноўных канкурэнтаў на міжнародным рынку — Расіі і ЗША — у 2011 годзе значна выраслі ў параўнанні з папярэднім перыядам. У прыватнасці, для ЗША павелічэнне кошту кантрактаў перавысіла тры мільярды долараў, а для Расіі — мільярд. Першае месца па кошце заключаных у 2011 годзе кантрактаў занялі ЗША. Як паведамляе Rеutеrs са спасылкай на Упраўленне ваеннага супрацоўніцтва (DSСА) міністэрства абароны ЗША, сёлета амерыканскія абаронныя прадпрыемствы падпісалі кантрактаў на пастаўку ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі на агульную суму ў 34,8 мільярда долараў. Аб'ём продажаў перавышае адзнаку ў 30 мільярдаў долараў ужо чацвёрты год запар. Як паведамляе "Інтэрфакс", продажы расійскіх узбраенняў і ваеннай тэхнікі па лініі "Росабаронэкспарта" ў 2011 годзе вырастуць на мільярд долараў. Пра гэта заявіў намеснік генеральнага дырэктара расійскай кампаніі Віктар Камардзін. Па выніках 2010 года продажы склалі дзевяць мільярдаў долараў, а агульны аб'ём расійскага экспарту дасягнуў дзесяці мільярдаў долараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пуцін падаў дакументы для рэгістрацыі на прэзідэнцкіх выбарах Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін падаў у рабочую групу ЦВК Расіі дакументы на рэгістрацыю ў... |
|