А па елку — лепш на кірмаш. 21.by

А па елку — лепш на кірмаш

08.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні калядных і навагодніх свят традыцыйна будзе ўзмоцнена ахова ляснога фонду ад незаконных высечак дрэў. Рэгулярныя рэйдавыя мерапрыемствы арганізуе дзяржаўная лясная ахова Мінлясгаса. На дарогах, якія праходзяць уздоўж лясных масіваў, будуць устаноўлены кантрольныя пасты, паведаміла "Звяздзе" прэс-сакратар міністэрства Ружэна Навіцкая.

За незаконнае знішчэнне, у тым ліку незаконную высечку або пашкоджанне драўнінна-кустарнікавай расліннасці ў лясах першай групы дзяржлясфонду (гэта масівы, якія асабліва ахоўваюцца), а таксама той расліннасці, што не ўваходзіць у дзяржаўны лясны фонд, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 175 тысяч да 1 мільёна 750 тысяч рублёў. Тыя ж дзеянні, здзейсненыя ў астатніх лясах дзяржлясфонду, цягнуць за сабой штраф у памеры да 1 мільёна 50 тысяч рублёў.

Акрамя таго, Указам кіраўніка дзяржавы зацверджаны таксы для вызначэння памеру пакрыцця шкоды, нанесенай лясам і аб'ектам расліннага свету. Так, за незаконнае выманне, знішчэнне ці пашкоджанне дрэў ці кустоў, размешчаных на землях населеных пунктаў (за адно дрэва дыяметра ў пня да 12 сантыметраў), выкарыстоўваецца такса ў памеры 0,1 базавай велічыні (3,5 тысячы рублёў). Да таго ж, калі канфіскаванае незаконна ссечанае дрэва акажацца з-за якіх-небудзь пашкоджанняў не прыдатным да далейшай рэалізацыі, парушальнік будзе абавязаны выплаціць яшчэ адну базавую велічыню.

Такім чынам, за незаконна ссечаныя елку ці сасну давядзецца заплаціць ад 178,5 тысячы рублёў і больш: уласна штраф — 175 тысяч рублёў, пакрыццё шкоды — 3,5 тысячы рублёў і, у выпадку пашкоджання ссечанага дрэва, — яшчэ 35 тысяч рублёў.

Навагоднюю елку ці сасну лепш купіць на адпаведным кірмашы. Цэны на дрэвы будуць даступнымі. Нагадаем, у лясгасах ці лясніцтвах елачка вышынёй да аднаго метра будзе каштаваць у сярэднім 23 тысячы рублёў (на кірмашах — 30 тысяч), дрэўца ад метра да двух — 30 тысяч (у гандлі — 39 тысяч рублёў) і г.д. У любым выпадку такі спосаб набыцця аднаго з галоўных атрыбутаў зімовых свят будзе і таннейшы, і спакайнейшы — з пункту гледжання законнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні калядных і навагодніх свят традыцыйна будзе ўзмоцнена ахова ляснога фонду ад незаконных высечак дрэў. Рэгулярныя рэйдавыя мерапрыемствы арганізуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика