На будоўлях Гомельшчыны ўводзіцца калектыўная адказнасць за захаванне будаўнічых матэрыялаў і сродкаў. 21.by

На будоўлях Гомельшчыны ўводзіцца калектыўная адказнасць за захаванне будаўнічых матэрыялаў і сродкаў

08.12.2011 16:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На будоўлях Гомельшчыны ўводзіцца калектыўная адказнасць за захаванне будаўнічых матэрыялаў і сродкаў

Телерадиокомпания "Гомель"
На апошнім пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама разглядалася пытанне аб захаванасці маёмасці ў аграпрамысловым комплексе і будаўнічай галіне Гомельскай вобласці. Для клопату ёсць падставы. Колькасць крадзяжоў расце. Калі раней часцей выкрадалі быдла, коней, то зараз інтарэс злачынцаў зрушыўся ў бок дызельнага паліва, запасных частак. Раскрывальнасць жа такіх злачынстваў ледзь перавышае 50%. Загады міліцыі кіраўнікі гаспадарак часам пакідаюць без увагі.
 
Анатоль Васільеў, начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ЎУС Гомельскага аблвыканкама:
 
- 51 кіраўнік сельгаспрадпрыемстваў прыцягнуты судамі да адміністрацыйнай адказнасці па матэрыялах міліцыі за непрыняцце мер па прадстаўленнях органаў унутраных спраў. А ў Брагінскім раёне ў нас ёсць такія ўнікумы, якія па чатыры разы прыцягваліся да адказнасці, аднак воз і цяпер там.
 
Ёсць пытанні ў гэтым дачыненні і да кіраўнікоў будаўнічай галіны. З пачатку года зарэгістравана звыш 140 выпадкаў крадзяжоў з будаўнічых аб'ектаў. Часцей за ўсё выкрадаюць электраінструмент, сілавы кабель сілкавання вежавых кранаў. Часам такія крадзяжы могуць выклікаць нават зрыў тэрмінаў здачы аб'екта ў эксплуатацыю. Таму да месца прыйшлася прапанова па ўкараненні калектыўнай адказнасці на будоўлях. Адказваць за захаванасць маёмасці будуць усе - ад дырэктара будаўнічай арганізацыі да вартаўніка.
 
Аляксандр Канаваленка, намеснік генеральнага дырэктара Гомельскага абласнога кіравання будаўнічым комплексам:
 
- Кіраўнік прадпрыемства пазбаўляецца часткова або поўнасцю прэміяльных выплат пры наяўнасці крадзяжоў на аб'ектах. Таксама з брыгадамі будаўнічымі складаюцца дамовы і ўносяцца абавязальніцтвы аб матэрыяльнай адказнасці брыгаднай, агульнай.


Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На апошнім пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама разглядалася пытанне аб захаванасці маёмасці ў аграпрамысловым комплексе і будаўнічай галіне Гомельскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика