Вада "на Пятра" забірае ахвяру
10.12.2011
—
Новости Общества
|
Раніцай 7 ліпеня, на Івана Купалу, увесь вясковы люд сустракаў усход Сонца каля вады. Усе чакалі самую загадкавую і фантастычна цікавую падзею: Сонца, якое дасягнула свайго росквіту, ад радасці "купалася" ў вадзе. Пасля сустрэчы Сонца людзі ішлі да свяшчэнных крыніц, каб папіць святой вады з надзеяй паправіць сваё здароўе. 12 ліпеня — Пятрок У гэты дзень стаўленне да вады было асаблівае. Існавала добрая традыцыя — хадзіць да крыніц, каб папіць гаючай вільгаці, а затым трэба было "пакачацца" па ранішняй расе. Катэгарычна забаранялася ў гэты дзень купацца. У народзе свята верылі, што вада на Пятра забірае ахвяру. У некаторых рэгіёнах лічылі, што толькі "пятрова вада" змывае грахі сямейнай здрады, таму гэтыя людзі купаліся ў асобных вадаёмах. 2 жніўня — Ілья Грамавержац У асяроддзі ўсходніх славян дзень ушанавання Ільі Прарока ўяўляўся своеасаблівай мяжой у гадавым колазвароце і асабліва ў стаўленні чалавека да вады. Паўсюдна лічылі, што пасля Ільі лепш не купацца ў рацэ: можна цяжка захварэць. Гэтая выснова грунтуецца на архаічных уяўленнях аб тым, што ўсю зіму нячыстая сіла жыве ў вадзе, а на перыяд ад Вадохрышча і да Ільіна дня яна пераходзіць на вярбу або іншыя дрэвы. Пасля Ільі яна зноў вяртаецца ў ваду, таму і не пажадана купацца пасля гэтага дня. На Ілью Прарока ў храмах асвячалі ваду, а затым лілі ў свой калодзеж. Гэты дзень лічылі спрыяльным для лячэння сурокаў. Для гэтага трэба было ўзяць пустое вядро, да 12 гадзін абысці некалькі двароў і набраць вады з розных калодзежаў, вадой з гэтага вядра, стоячы на парозе, вымыць хворага, чытаючы адпаведную замову. 14 жніўня — Спас мядовы, або Спас на вадзе Першы дзень посту называўся ў народзе "мядовым" (або "макавым") Спасам. У гэты дзень выконвалася малое асвячэнне вады, таму ўзнікла яшчэ адна назва — "Спас на вадзе", бо праводзілі так званы "Хрэсны ход на ваду". Пасля асвячэння трэба было акунуцца ў яе. Каб вада ў калодзежах была чыстай, у гэты дзень каля іх чыталі малітвы і лілі крыху свянцонай вады. Аксана Катовіч, Янка Крук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раніцай 7 ліпеня, на Івана Купалу, увесь вясковы люд сустракаў усход Сонца каля вады. Усе чакалі самую загадкавую і фантастычна цікавую падзею: Сонца, якое дасягнула...
|
|