Шчасце — празрыстая льдзінка. 21.by

Шчасце — празрыстая льдзінка

10.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзесяцігоддзі пралятаюць як імгненні, і чым далей, тым хутчэй

Усяму свой час — так сказана ў Бібліі. Час збіраць камяні і час раскідваць іх, час смяяцца і час плакаць, абдымаць і ўхіляцца ад абдымкаў. Нараджацца і паміраць… 

 Нішто на зямлі не вечнае, акрамя, магчыма, камянёў, хоць і на іх час накладвае свой адбітак.

 Гэта ў дзяцінстве, у маладосці здаецца: жыццё — вялікае, і ўсё яшчэ наперадзе. Які доўгі дзень, як многа можна паспець зрабіць — і сонца ледзь коціцца па небе, і ночы цягнуцца марудна. І толькі ў больш сталыя гады пачынаеш разумець, што нават дзесяцігоддзі пралятаюць як імгненні, і чым далей, тым хутчэй, быццам снежны камяк з гары...

Вучоныя сцвярджаюць, што калі існаванне Сусвету ўзяць за суткі, то працягласць iснавання чалавецтва ў гэтых сутках — толькі апошнія чатыры секунды. Што ж тады значыць жыццё чалавека ў гэтых секундах?.. Імгненне, але якое цудоўнае! Нават напоўненае бясконцымі турботамі, працай, будзённай руцінай, непрыемнасцямі, усё роўна гэта шчасце — жыць і любіць, пакутаваць і радавацца, плакаць і смяяцца, тужыць і весяліцца, працаваць і адпачываць… Сапраўды, усяму свой час.

Вось і я ўсё часцей пачаў задумвацца: што такое жыццё, для чаго яно дадзена чалавеку? Для работы, для працягу роду, для родных і сяброў — наогул для шчасця… А ці ёсць яно? Няма сумнення — канечне, ёсць, толькі кожны разумее яго па-свойму і ў кожнага яно сваё. Настане, магчыма, час, і кожны пражыты дзень будзе здавацца нам міласцінай Божай. І нават калі не будзе нас, але мы застанёмся ў нашых дзецях і ўнуках, у памяці родных, сяброў і блізкіх.

З вышыні пражытых гадоў магу сказаць, што шчасце — яно быццам ільдзінка, крохкае і пяшчотнае, нібыта тонкае празрыстае шкельца, якое трэба ашчадна захоўваць і мілаваць, даражыць ім, як сонечным святлом. Шчасце грэе і асвятляе нашы будні, самацветам зіхаціць у душы і ніколі не растане ад цяпла і дабрыні, а толькі ад холаду і пошасці, ад грубасці людской можа раскалоцца на дробныя асколкі і рассыпацца…

Простае, звычайнае чалавечае шчасце асвятляе нашы будні, пакуль зіхаціць яркае і цёплае сонца жыцця. І ў яго вельмі вострыя краі, аб якія так лёгка і балюча можна параніць сэрца і душу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзесяцігоддзі пралятаюць як імгненні, і чым далей, тым хутчэй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика