Гродзенка расказала, як у крамах крадуць прадаўцы
10.12.2011 20:20
—
Новости Общества
|
Гродзенка расказала, як у крамах крадуць прадаўцы У крамах крадуць таксама прадаўцы. Пра гэта “Твайму Стылю” распавяла былая практыкантка адной з буйных гарадзенскіх крамаў Ніна (па этычных прычынах імя дзяўчыны зменена, а назву крамы рэдакцыя захоўвае для сябе).
Ніна праходзіла практыку ў якасці прадаўца ў аддзеле "гастраномія". Пра тое, што пачне красці ў сваім жа аддзеле, нават і не думала. - Як ты зразумела, што можна красці? Вакол жа відэакамеры, іншыя прадаўцы, ды і на практыцы ты была ўсяго месяц. - Спачатку я заўважыла, што можна есці ўсё тое, чым гандлюеш. Так рабілі ўсё. Пасля работнік, які працаваў больш за год у краме, пачаў вучыць мяне, як скрасці і пры гэтым застацца незаўважаным. Аказваецца, кожны прадавец ведае, дзе знаходзяцца відэакамеры, а больш дасведчаныя прадаўцы перадаюць гэтую інфармацыю пачаткоўцам. - Ну і якія самыя, так бы мовіць, распаўсюджанныя схемы крадзяжу? - Гэта калі прадаўцы дамаўляюцца з кіроўцамі, якія прывозяць тавар. І, стары спосаб, калі прывязваюць тавар да цела і пад адзеннем праносяць праз ахову. Ведаю прадаўца, які ўвесь час выносіў па палове палкі дарагой тонкай сыравяленай каўбасы ў кашальку. - Які крадзеж адбываўся ў цябе на вачах і быў самы буйны? - Два прадаўцы за адзін раз вынеслі з крамы 6 палак дарагой сыравяленай каўбасы і 6 бутэлек Марціні. Крадзеж адбываўся падчас перакуру. Адзін прадавец засланяў другога ад відэакамеры, а той пад адзеннем усё гэта вынес і скінуў за плот, за якім тавар ужо чакалі. - А як ты праводзіла махінацыі ў сябе ў аддзеле? - Родныя, знаёмыя прыходзілі за пакупкамі, а я ім узважвала самыя дарагія мясныя вырабы і пры гэтым заніжала іх рэальную вагу. Ну і, замест таго, каб прабіць на касе рэальны кошт прадуктаў, выбівала на чэку танны, бессартавы прадукт. - А сама сабе магла гэтак жа зрабіць і ў канцы працы пранесці тавар праз касу? - Рызыкаваць не хацела. Прадавец купляе тавар, праходзіць праз касу, але таксама і праз інфацэнтр, дзе тавар пераважваецца і спраўджваецца ягоная адпаведнасць з выбітым чэкам. А там спецыялісты лёгка адрозняць тавар вышэйшай якасці ад бессартавога. - Які самы дарагі прадукт ты паспрабавала дзякуючы працы ў краме? - Бастурма - самы дарагі прадукт, які быў у нас на прылаўку. Калі б я не працавала ў “гастраноміі”, то, ведаю дакладна, такую рэч ў бліжэйшай будучыні з-за цаны не магла б сабе дазволіць. Хаця, нічога асаблівага ў бастурме няма. Таксама паспрабавала нейкую экзатычную садавіну, якой назвы зараз і не ўзгадаю. Садавіну гэтую я пакаштавала у межах, так бы мовіць, абмену паміж аддзеламі. - Як загадчыца рэагавала на тое, што прадаўцы кралі? - Яна сама рабіла тое самае. Праўда, часам лаялася на нас, каб мы не нахабнічалі. Аднойчы мы "прадалі" пэўнага сорту самых танных мясных вырабаў больш, чым іх было ў краме, хоць на прылаўку гэтых прадуктаў яшчэ было дастаткова. - А хто-небудзь з прадаўцоў хоць раз быў схоплены на крадзяжы? - Адзін пастаянна краў парфумерыю. Звычайна штрых-код ляпіўся на пакункі, але аднойчы, каб злавіць злодзея "за руку", штрых-код наляпілі пад вечкі тавараў. Прадавец папаўся з крэмам. - Як яшчэ прадаўцы могуць "зарабіць" у краме? На розніцы пры пераацэнцы тавару. Не заробіш толькі на цукры і тытунёвых вырабах, а ўсё іншае пастаянна пераацэньваецца. - Чым, на тваю думку, можна спыніць махляванні і крадзеж сярод прадаўцоў? - Годнымі заробкамі. І, напрыканцы, ці можаш сказаць, колькі за месяц практыкі ты вынесла з крамы мясных прадуктаў? - Цяжка адказаць ... не лічыла. Можа, каля 30 кілаграмаў. Усё сваё жыццё я спачувала прадаўцам: у іх нізкі заробак, нястачы, цэлы дзень на нагах, грубыя кліенты, ды яшчэ несумленныя грамадзяне, якія сыходзяць з крамы не заплаціўшы за тавар.Пасля размовы з Нінай, я зразумела, што прадаўцы не зусім безабаронныя і часта самі кампенсуюць сабе нізкія заробкі крадзяжом, на які іх дэ факта штурхае працадаўца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У крамах крадуць таксама прадаўцы. Пра гэта “Твайму Стылю” распавяла былая практыкантка адной з буйных гарадзенскіх крамаў Ніна (па этычных прычынах імя...
|
|