"Цю-цю-цю! Звалі вас на свячу!". 21.by

"Цю-цю-цю! Звалі вас на свячу!"

14.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святкаванне Мікольскай "свячы" ў в. Чарапы доўжыцца чатыры дні. Падзеі першага дня разгортваліся ў двух напрамках. Па-першае, гаспадыня запрашала да сябе дзяцей, якія павінны былі аббегчы ўсю вёску і запрасіць членаў згуртавання на святочную бяседу: "Яны прыбягаюць у двор і гавораць: "Цю-цю-цю! Звалі вас на свячу! Баба Каця завець і мы завём!"

Другой важнай абрадавай падзеяй быў выраб вялікай аброчнай свечкі. На працягу года ў хаце побач з іконай Міколы Угодніка стаялі дзве свечкі. Калі ж прыходзіў дзень 18 снежня, пярэдадзень вялікага свята, гаспадыня павінна была зрабіць своеасаблівую ахвяру — новую свечку.

Асноўныя падзеі разгортваліся 19 снежня. Па папярэдняй дамоўленасці збор удзельнікаў згуртавання быў прызначаны на поўдзень. Нягледзячы на мароз, людзі збіраліся каля падворка на вуліцы, а затым ужо ўсе разам рушылі ў хату. Гаспадыня сустракала іх у вялікіх сенцах. Мужчыны і некаторыя жанчыны прыходзілі з вядром жыта. Збожжа акуратна ссыпалі ў мяшок. На наша пытанне: "А навошта людзі прыносілі жыта?" — мужчыны заўважылі: "Гаспадарам на хазяйства. Каб было з чаго гарэлку гнаць, каб было што куркам даць".

Далей эпіцэнтрам абрадавых падзей стала покуць, у якой знаходзіўся складзень: у цэнтры — выява Міколы Угодніка, дзве бакавыя іконы — з выявамі святых Варвары і Георгія. Побач у лубянцы з жытам стаялі тры вялікія самаробныя свечкі (прыкладна 40 см у вышыню і каля 5-6 см у таўшчыню). Кожны з гасцей падыходзіў да абраза, тройчы хрысціўся, а затым пакрываў яго "намёткай" — кавалкам аднакаляровай тканіны даўжынёй прыкладна каля двух метраў, некаторыя з іх былі ў кветкі і нагадвалі вялікія жаночыя хусткі. Адна з прысутных жанчын прынесла з сабой сапраўдны даматканы ручнік, які некалі і выконваў ролю жаночага галаўнога ўбору — наміткі. Кожную "намётку" старанна распраўлялі (праз некаторы час складзень быў падобны на хатку з рознакаляровым палатняным дахам). Пасля гэтага чалавек рабіў крок назад, прыпыняўся, дзякаваў святому Мікалаю за дапамогу і прасіў падтрымкі ў сямейных і гаспадарчых справах на будучы год.

Далей гаспадыня хаты Кацярына Дзмітрыеўна Ярмоленка (1923 г.н.) запрасіла гасцей за стол. Ніхто з прысутных не даваў каманды, дзе, каму і як садзіцца, аднак па ўсім было відаць, што традыцыю тут ведаюць добра. Госці тут жа падзяліліся на дзве палавіны — мужчынскую і жаночую, — і кожная з іх пачала займаць свае месцы. Мужчыны расселіся па той бок стала, які быў бліжэй да сцяны, а жанчыны — насупраць, бліжэй да печы. Пры гэтым аказалася, што мужчыны селі ў адпаведнасці з узростам: старэйшыя бліжэй да покуці.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святкаванне Мікольскай "свячы" ў в. Чарапы доўжыцца чатыры дні. Падзеі першага дня разгортваліся ў двух напрамках. Па-першае, гаспадыня запрашала да сябе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика