Брытанскі даследчык напісаў унікальную кнігу пра Беларусь
16.12.2011 15:24
—
Новости Общества
|
Брытанскі даследчык напісаў унікальную кнігу пра Беларусь ![]() Эндру Уілсан (Andrew Wilson) — старшы навуковы супрацоўнік Еўрапейскага савету па міжнародных адносінах (European Council on Foreign Relations), выкладчык Школы славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Універсітэцкага каледжу Лондана (University College London) — ужо 20 год вывучае постсавецкую палітычную і культурную прастору. У навуковым свеце брытанец быў больш вядомы сваімі кнігамі, прысвечанымі Ўкраіне і расійскім паліттэхналогіям. Аднак і Беларуссю Уілсан цікавіцца даўно і сур’ёзна. Дагэтуль у большасці ангельскамоўных даведнікаў у артыкулах пра Беларусь можна прачытаць аб тым, што ў часы сярэднявечча беларускія землі былі пад прыгнётам літоўцаў (так па старой расійскай імперскай і савецкай завядзёнцы трактуецца гісторыя Вялікага княства Літоўскага). Першым гэты міф для заходняга свету пахіснуў амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр. У пераломнай кнізе "Рэканструяванне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569-1999)" ён праўдзіва і па-навуковаму бесстаронна адлюстраваў месца і ролю беларусаў у ВКЛ, патлумачыў прычыны, чаму “Беларусь: апошняя еўрапейская дыктатура” Эндру Уілсана ўнікальная тым, што ахоплівае ўсе “10 вякоў” беларускай гісторыі. “Кніга Эндру Уілсана — гэта першая ў гэтым стагоддзі сур'ёзная спроба апісаць гісторыю нашай краіны ад часоў Полацкага княства да сучаснай Беларусі (уключна з прэзідэнцкімі выбарамі 2010) па-ангельску, — распавёў TUT.BY рэдактар інтэрнэт-часопіса Belarus Digest Яраслаў Крывой. — Нягледзячы на назву, якая відавочна была абрана для прыцягнення заходніх чытачоў, кніга напісана у вытрыманым тоне і спрабуе даць аб'ектыўную карціну без залішняй эмацыянальнасці”. Паводле Крывога, нават тыя, хто ўважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі знойдуць у тоўстым томе шмат новых і цікавых фактаў, асабліва пра Беларусь 1990-х. Шматвяковы летапіс Беларусі Уілсан характарызуе “серыяй фальстартаў”, падрабязна аналізуючы прычыны, якія не далі беларусам стварыць паўнавартасную нацыянальную дзяржаву на ранейшых этапах гісторыі, а таксама завяршыць працэс нацыятварэння ў 21 стагоддзі.
“У адрозненне ад беларускіх савецкіх лідараў Машэрава і Мазурава, якія дзейнічалі ў межах савецкага палітычнага працэсу, Лукашэнка выконвае шэраг роляў на знешнепалітычнай арэне, — тлумачыць Уілсан у Па-добраму здзіўляе ўважлівасць аўтара да дэталяў, напрыклад, да напісання назваў. Гэтак, Уілсан паслядоўна ўжывае ў кнізе транслітарацыю айчыннай тапанімікі з беларускай мовы на ангельскую, тлумачыць сэнс гістарычнай назвы Літва і яе неадпаведнасць аднайменнай сучаснай дзяржаве. Кніга выгодна адрозніваецца ад большасці заходніх даследаванняў і тым, што Уілсан, які валодае украінскай, расійскай і беларускай мовамі, абапіраецца на разнастайнасць расійска- і беларускамоўных крыніц, на асабістыя гутаркі з беларусамі. У пэўным сэнсе брытанскі гісторык зрабіў працу цэлага Інстытуту гісторыі Беларусі НАН, які за 20 суверэнных год так і Аўтар “Беларусь: апошняя еўрапейская дыктатура” ўжо дамовіўся пра пераклад кнігі на польскую мову і цяпер у працэсе перамоваў пра беларускі варыянт кнігі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кастрычніку ў выдавецтве Ельскага ўніверсітэта Yale University Press пабачыла свет кніга аўтарытэтнага брытанскага даследчыка Эндру Уілсана “Беларусь: апошняя...
|
|