Мінскія ўлады будуць спыняць неабгрунтаванае завышэнне цэн перад Новым годам. 21.by

Мінскія ўлады будуць спыняць неабгрунтаванае завышэнне цэн перад Новым годам

29.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штодзённы маніторынг цэн на спажывецкім рынку па выяўленні фактаў неабгрунтаванага завышэння цэн праводзіцца ў Мінску напярэдадні Новага года. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі гарвыканкама Сяргей Міцянскі ўчора на прэс-канферэнцыі ў мэрыі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Маніторынг вядуць як спецыялісты ўпраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі, так і галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку гарвыканкама.

У цэлым у сталіцы з пачатку года профільнае ўпраўленне мэрыі праверыла выкананне цэнавага заканадаўства ў 114 суб'ектаў гаспадарання, парушэнні выяўлены ў 63 суб'ектаў гаспадарання, або ў больш як 55 працэнтаў. "Гэта парушэнні цэнавага заканадаўства не толькі ў рознічнай гандлёвай сетцы, а ў цэлым і па іншых відах дзейнасці — паслугі, вытворчасць, імпарцёры, гандаль", — удакладніў начальнік упраўлення. У адносінах да юрыдычных асоб прыменены эканамічныя санкцыі на суму больш як Br34 млн, фізічных асоб — звыш Br4 млн. Так, быў выяўлены суб'ект гаспадарання, які ў маі, нягледзячы на пастанову Савета Міністраў па недапушчэнні росту цэн, павялічваў цэны. У выніку ім атрымана неабгрунтаваная выручка ў гэты перыяд на суму больш як Br8 млн.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штодзённы маніторынг цэн на спажывецкім рынку па выяўленні фактаў неабгрунтаванага завышэння цэн праводзіцца ў Мінску напярэдадні Новага года. Аб гэтым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика