Беларусь — Літва: першы мільярд
29.12.2011
—
Новости Общества
|
Сёлетні таваразварот стаў рэкордным у гісторыі адносін дзвюх краін Канец года — час падвядзення вынікаў: што зроблена, што дасягнута. Таму з вялікім інтарэсам, па запрашэнні Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Беларусі ў Літве Уладзіміра Дражына, ішоў на прыём, прысвечаны вынікам работы сёлета і перспектывам налета. Прыём наведалі некаторыя міністры, члены Сейма і шмат прадстаўнікоў бізнэсу.
Прычым беларускі экспарт павялічваўся хутчэй, чым імпарт з Літвы. Цяпер ужо можна рабіць прагноз, што сёлета для Беларусі станоўчае сальда ўзаемнага гандлю можа скласці больш за 420 млн долараў. — Разглядаючы гандаль паміж нашымі краінамі, мы бачым шырокую гаму прадукцыі. Налічваецца каля 650 таварных пазіцый, — канстатаваў У. Дражын. Я пацікавіўся, якія беларускія тавары паступаюць у Літву. Як высветлілася, у структуры беларускага экспарту 60% складаюць прамежкавыя тавары, 17-20% — сыравінны экспарт, 20-23% — гатовая прадукцыя, харчовыя тавары і тавары народнага спажывання. Асноўнымі таварнымі пазіцыямі з'яўляюцца нафтапрадукты, угнаенні, трактары, электраэнергія, паліўная драўніна і іншыя. У параўнанні з 2009 годам з'явіліся новыя экспартныя пазіцыі: дарожная і будаўнічая тэхніка, аўтапагрузчыкі, кукуруза, пшаніца, шакалад. У таварнай структуры імпарту з Літвы пераважаюць вырабы з цэменту і штучнага каменю, арматура для трубаправодаў, друкарская фарба, адзенне, халадзільнікі ды іншыя. — Другі важны вынік — упершыню ў гісторыі нашых адносін узровень выкананых паслуг дасягнуў 0,5 млрд долараў, — падкрэсліў дыпламат. — Ён дасягнуты дзякуючы актыўнаму ўдзелу ўсіх суб'ектаў гаспадарання, якія вырабляюць тавары і дастаўляюць іх. Гэта Беларуская і Літоўская чыгункі, аўтамабільныя кампаніі, Клайпедскі порт і іншыя. Так што ў агульным выніку сёлета атрымліваецца значная сума — 1,5 млрд долараў. — Трэцяя вельмі важная пазіцыя — інвестыцыі з Літвы ў Беларусь. Сёлета яны складуць 100 млн долараў. Такога мы яшчэ не мелі. За апошнія 10 гадоў літоўскія інвестыцыі ў Беларусь склалі ўсяго 150 млн долараў, а тут за адзін год 100 млн, — з задавальненнем адзначае У. Дражын. Па стане на 1 студзеня 2011 года на тэрыторыі Беларусі былі зарэгістраваныя 482 арганізацыі з удзелам літоўскага капіталу. Мне прыгадалася некалькі значных падзей. Мінулым летам у Мінску прэм'ер-міністры Беларусі і Літвы адкрылі будаўнічы гіпермаркет "ОМА" на 8 тыс. кв. м, створаны пры ўдзеле інвестыцый літоўскай кампаніі "Сенукай" аб'ёмам 13 млн долараў. У 2010 годзе з удзелам літоўскага капіталу ў горадзе Ракаў Валожынскага раёна пачалася рэалізацыя праекта па будаўніцтве транспартна-лагістычнага тэрмінала на 40 тыс. кв. м. Першая чарга аб'екта ўжо ўведзена ў эксплуатацыю. Запланаваны аб'ём інвеставання — да 18 млн еўра.
Ёсць у кампаніі і іншыя інвестыцыйныя праекты ў Беларусі: — У кастрычніку мы набылі барысаўскае прадпрыемства "S WООD S". На першым этапе мяркуем інвеставаць у прадпрыемства да 10 млн еўра. Плануем стварыць там да 300 дадатковых працоўных месцаў. Уся прадукцыя будзе экспартавацца. Трэба адзначыць, што і беларускія кампаніі паспяхова працуюць у Літве. Так, напрыклад, ідзе работа па адкрыцці зборачнай вытворчасці беларускай дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі "Амкадор". Рэалізоўваць прадукцыю плануецца ў прыбалтыйскім рэгіёне і Еўрапейскім саюзе. Раней у Літве было адкрыта прадстаўніцтва завода "Амкадор балтык". Адрываючы апошнія лісткі календара, можна парадавацца гандлёва-эканамічным сувязям паміж Беларуссю і Літвой, якія дынамічна развіваюцца. Вітаўтас ЖЭЙМАНТАС, уласны карэспандэнт "Звязды" ў Літве. Фота аўтара. Вільнюс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетні таваразварот стаў рэкордным у гісторыі адносін дзвюх краін Канец года — час падвядзення вынікаў: што зроблена, што дасягнута. Таму з вялікім інтарэсам,... |
|